Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
Лёвэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы ўнівэрсытэт Бэльгіі, знаходзіцца ў горадзе Лёвэне.
Гісторыя
рэдагавацьДатай яго заснаваньня лічыцца 1425, калі брабанцкі князь Ян IV зьвярнуўся з просьбай, на адкрыцьцё школы (studium generale), да рымскага папы Мартына V. У сваёй просьбе ён падкрэсьліваў зручнасьць мясцовасьці й дабрабыт жыхароў гораду, а таксама наяўнасьць адпаведнага будынку для школы.
Празь пяць гадоў пасьля заснаваньня агульнай школы рымскі папа Яўген IV адкрыў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс унівэрсытэту найбольшую славу. Лёвэнскі ўнівэрсытэт стаў міжнародным цэнтрам філязофіі нэатамізму. Падчас Францускай рэвалюцыі быў закрыты і толькі з нараджэньнем сучаснай бэльгійскай дзяржавы, у 1831, быў адноўлены — перш у горадзе Мэхэлен, а адтуль перанесены зноў у Лёвэн.
У 1888—1889 тут пры дапамозе кардынала Д. Мэрсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філязофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». У час абодвух сусьветных войнаў былі зьнішчаныя вялікія ўнівэрсытэцкія кнігазборы, страчаная частка архіваў.
У 1946 пад адной адміністрацыяй паўсталі дзьве паралельныя сэкцыі ўнівэрсытэту — француская й флямандзкая, а з 1970 існуюць два асобныя ўнівэрсітэты — францускі й флямандзкі.
Мова
рэдагавацьСпачатку адзінай мовай унівэрсытэту была лацінская, пасьля француская мова. Толькі ў 1920 годзе лекцыі пачалі чытаць на флямандзкай мове.
Беларусы ў Лёвэнскім унівэрсытэце
рэдагавацьПершым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лёвэнскім унівэрсытэце з тытулам доктара філязофіі, быў Фабіян Абрантовіч.
Літаратура
рэдагаваць- Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. ISBN 985-6638-68-2.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://orcid.org/members/001G000001LPM5nIAH-ku-leuven
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://www.shibboleth.net/about-us/members/
- ^ Our Members / Tier 3
- ^ EASSH Members (анг.)
- ^ https://web.archive.org/web/20240112184553/https://datacite.org/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
- ^ https://eosc.eu/members/
- ^ https://www.dpconline.org/news/new-members-of-the-dpc/ku-leuven-joins-dpc