Беларускія могілкі ў Іст-Брансўіку
Беларускія могілкі ў Іст-Брансўіку — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансўік, у штаце Нью Джэрзі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў мястэчку Гайлянд-Парк, за 10 кілямэтраў ад могілак[1][2].
Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяродзьдзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадзкай прыналежнасьці, таму ў Саўт-Рывэры хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансўіку прыхільнікаў Рады БНР[3][4]. На могілках хаваюць ня толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасьць пахаваньняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансўіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].
Магілы выбітных дзеячоў
рэдагаваць- Аляксандр Орса[1] (1896—1959) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, пэдагог.
- Васіль (Тамашчык) (1900—1970) — беларускі грамадзкі і рэлігійны дзяяч, архіэпіскап БАПЦ.
- Віктар Войтэнка (1912—1972) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, сьвятар.
- Лявон Савёнак (1897—1974) — беларускі пісьменьнік і журналіст.
- Рыгор Крушына[1] (1907—1979) — беларускі паэт, празаік, крытык.
- Станіслаў Станкевіч (1907—1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, навуковец.
- Вітаўт Тумаш[1] (1910—1988) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца.
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989) — Старшыня Рады БНР (у эміграцыі)[1]
- Міхась Міцкевіч (1897—1991) — беларускі грамадзкі і культурны дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.
- Пятро Конюх[1] (1910—1994) — беларускі опэрны сьпявак.
- Антон Адамовіч[1] (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філялёгіі.
- Зора Кіпель[1] (1927—2003) — беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.
- Вера Бартуль (1930-2006) — беларуская грамадзкая дзяячка.
- Ізяслаў (Бруцкі) (1926—2007) — мітрапаліт БАПЦ.
- Язэп Сажыч (1917—2007) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, вайсковец.
- Эпіскапы Андрэй, Мікалай[1]
- Раіса Жук-Грышкевіч (1919—2009) — беларуская грамадзкая дзяячка ў Канадзе.
- Барыс Данілюк (1923—2011) — беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША.
- Антон Шукелойць (1915—2017) — грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ
- ^ Дзяды на беларускіх могліцах у Нью Джэрзі
- ^ Беларуская эміграцыя ў ЗША: невядомая гісторыя(недаступная спасылка)
- ^ Беларускія могілкі ў свеце