Чыркавічы

вёска ў Сьветлагорскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Чы́ркавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чырцы. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1158 чалавек. Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Шацілавічы — Парычы.

Чыркавічы
лац. Čyrkavičy
Чыркавічы
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Чыркавіцкі
Вышыня: 124 м н. у. м.
Насельніцтва: 1158 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 247410
СААТА: 3250832086
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′37″ пн. ш. 29°38′55″ у. д. / 52.66028° пн. ш. 29.64861° у. д. / 52.66028; 29.64861Каардынаты: 52°39′37″ пн. ш. 29°38′55″ у. д. / 52.66028° пн. ш. 29.64861° у. д. / 52.66028; 29.64861
Чыркавічы на мапе Беларусі ±
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Чыркавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чыркавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Чыркавічы датуецца 1560 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету[2] Менскага ваяводзтва.

Паводле інвэнтару Бабруйскага староства за 1639 год у Чыркавичах было 26 дымоў, зь якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, зь якіх 25 пустыя.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1840 годзе на сродкі П. Пушчына замест струхлелага ў мястэчку збудавалі новы драўляны будынак царквы Сьвятых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся мэтрычныя кнігі і прыходзкія сьпісы ад 1799 году).

На 1885 год у Чыркавічах было 92 двары, дзеялі 2 царквы, працавала расейская школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 149 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. На 1908 год — 165 двароў, фэльчарскі пункт; на 1917 год — 208 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Чыркавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чыркавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскай акругі (вобласьці). У 1930 годзе ў вёсцы працавалі кузьня. На 1925 год тут было 220 двароў.

На 2003 год у Чыркавічах было 398 двароў, на 2004 год — 434. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 611 чал.; 1897 год — 858 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 999 чал.; 1917 год — 1194 чал.; 1959 год — 883 чал.; 1999 год — 1071 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 998 чал.[4]; 2004 год — 1101 чал.[5]; 2010 год — 1158 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Плян Чыркавічаў складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай разьмяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII стагодзьдзе; Сьвяты Пасад)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 306.
  2. ^ Jelski A. Czyrkowicze // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 884.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 318.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць