Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году праходзіў у Парыжы на стадыёне «Стад дэ Франс», дзе сустракаліся ангельскі клюб «Лівэрпул» і гішпанскі клюб «Рэал». Гэта быў 67-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прызначаны на суботу 28 траўня 2022 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ўлетку 2022 году, а таксама возьме ўдзел ў розыгрышу клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе. Першапачаткова плянавалася, што фінал будзе згуляны на «Альянц-Арэне» ў нямецкім Мюнхене. Аднак празь перанос фіналу 2020 году фінал 2022 году павінен быў быць праведзены ў Санкт-Пецярбургу[1]. У лютым 2022 году УЭФА зацьвердзіў, што будзе разглядаць пытаньне пераносу матчу з Расеі праз распачатую ёй вайну супраць Ўкраіны[2][3][4]. На скліканным пазачарговым паседжаньні быў зацьверджаны перанос галоўнай гульні спаборніцтва з Расеі ў іншую краіну, якой сталася Францыя[5][6].
Перад гульнёй
рэдагавацьАрбітар
рэдагаваць11 траўня 2022 году УЭФА прызначыла француза Клемана Цюрпэна судзьдзём фіналу. Цюрпін ёсьць арбітрам ФІФА з 2010 году, раней абслугоўваючы фінал Лігі чэмпіёнаў у якасьці чацьвёртага арбітра ў 2018 годзе, дзе таксама спаборнічалі адзін з адным «Рэал» і «Лівэрпул». У папярэднім сэзоне ён быў арбітрам фіналу Лігі Эўропы, у якім сышліся «Вільярэал» і «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым сэзоне Лігі чэмпіёнаў, на фінал якога Цюрпэн быў прызначаны, арбітар правёў восем матчаў, якія ўлучалі два матчы ў кваліфікацыі, чатыры на групавым этапе і яшчэ два ў раўндах на выбыцьцё. Цюрпэн мае на сваім рахунку абслугоўваньне матчаў чэмпіянатаў Эўропы 2016 і 2020 гадоў, а таксама матчаў чэмпіянату сьвету 2018 году. Да яго далучыліся пяцёра ягоных землякоў, у тым ліку памочнікі арбітра Нікаля Данос і Сырыль Грынгор. Бэнуа Баст’ен выконваў функцыі чацьвёртага судзьдзі, а Жэром Брысар правёў гульню ў якасьці відэапамочніка арбітра.
Цырымонія адкрыцьця
рэдагавацьНа цырымоніі адкрыцьця перад пачаткам матчу выступіла кубінска-амэрыканская сьпявачка Каміла Кабэльля[7].
Амбасадар
рэдагавацьАмбасадарам фіналу быў празначаны былы нападнік зборнай Расеі і «Зэніту» Андрэй Аршавін[8]. Аднак, пазьней былы расейскі гулец быў выкрасьлены зь ліку амбасадараў, а ягонае месца занялі Рауль і Ен Раш.
Матч
рэдагаваць28 траўня 2022 22:36 (UTC+3) |
Лівэрпул | 0:1 | Рэал Мадрыд | Стад дэ Франс, Парыж Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Вінісіюс 59' | |||
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «UEFA competitions to resume in August». UEFA.com
- ^ «Фінал Лігі чэмпіёнаў могуць перанесці з Пецярбурга з-за сітуацыі вакол Украіны». Наша Ніва.
- ^ «Uefa could strip Russia of Champions League final over Ukraine crisis». The Guardian.
- ^ «Champions League final: UEFA under pressure to move game from Saint Petersburg due to Russia-Ukraine tension». Sky Sports.
- ^ «Champions League Final Will Be Played in Paris, Not Russia». The New York Times.
- ^ «Decisions from today’s extraordinary UEFA Executive Committee meeting». UEFA.
- ^ «Get ready for an unforgettable UEFA @ChampionsLeague Final Opening Ceremony with @Camila_Cabello». Pepsi.
- ^ «Champions League: UEFA forced into Round of 16 redraw, Bayern draw Salzburg». Deutsche Welle.