Джэймз Мілнэр

ангельскі футбаліст

Джэймз Філіп Мілнэр (па-ангельску: James Philip Milner; нарадзіўся 4 студзеня 1986 году ў Лідсе, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Джэймз Мілнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1986(1986-01-04)[1] (38 гадоў)
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца, задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Брайтан энд Гоўв Альбіён
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2003
2004—2008
2005—2006
2008—2010
2010—2015
2015—2023
2023—
Лідс Юнайтэд
Сўіндан Таўн (арэнда)
Ньюкасл Юнайтэд
Астан Віла (арэнда)
Астан Віла
Манчэстэр Сіці
Лівэрпул
Брайтан энд Гоўв Альбіён
48 (5)
6 (2)
94 (6)
27 (1)
73 (11)
147 (13)
230 (19)
18 (0)
Зборныя
2009—2016 Ангельшчына 61 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2016.

Кар’ера

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Да таго як трапіць у стан бірмінгэмскай каманды гуляў за клюбы «Лідс Юнайтэд», «Сўіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». У дзяцінстве Джэймз гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клюбы Раўдону й Горсфарту. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідсу Юнайтэд», клюбу за які заўзеў з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў «Прэм’ер-Лізе» ва ўзросьце 16 гадоў, выйшаўшы на зьмену падчас гульні з «Ўэст Гэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймз быў адпраўлены ў арэнду ў «Сўіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступленьня за першую каманду. Наступным клюбам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнэр правёў каля 100 матчаў. Але пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сэзону 2005—2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

«Манчэстэр Сіці»

рэдагаваць

17 жніўня 2010 году «Астан Віла» пагадзілася на зьдзелку з «Манчэстэр Сіці» на конт продажу Мілнэра ў залежнасьці ад вынікаў мэдычнага абсьледаваньня. Дамова, як паведамлялася, каштавала «Сіці» каля 24 млн фунтаў стэрлінгаў[2], у тым ліку з абменам гульца Стывэнам Айрлэндам, які быў ацэнены ў 8 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Мілнэр дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці» 23 жніўня 2010 году ў пераможным для ягонай каманды матч супраць «Лівэрпулу» (3:0), дзе ён аднойчы асыставаў свайму былому аднаклюбніку па «Астан Віле» Гэрэту Бэры[4].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Пачынаючы з 16 гадоў Джэймз стала вызываецца ў склад зборных Ангельшчыны розных узростаў. Мае рэкорд па выступленьнях за зборную Ангельшчыны U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 году падчас матча супраць зборнай Нідэрляндаў.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Сіці»:

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць