Люіс Фэрнанда Дыяс Марулянда (па-гішпанску: Luis Fernando Díaz Marulanda; нар. 13 студзеня 1997 году) — калюмбійскі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Паходзіць з роду індзейскіх народаў, што робіць яго першым футбалістам з тубыльцаў у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Люіс Фэрнанда Дыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1997(1997-01-13)[1][2] (27 гадоў)
Рост 178 см
Вага 65 кг
Пазыцыя left winger
Клюбная інфармацыя
Клюб Лівэрпул
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2019
2019—2022
2022—
Баранкільля
Атлетыка Хуніёр
Порту
Лівэрпул
34 (3)
67 (15)
77 (26)
67 (16)
Зборныя
2018— Калюмбія 50 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
25 чэрвеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў гуляць у футбол у веку шэсьці гадоў[3], пачаўшы наведваць невялікую футбольную школу, якой кіраваў ягоны бацька[3]. У 2014 годзе трапіў у акадэмію «Атлетыка Хуніяр», пасьля чаго быў пазьней пераведзены ў клюб «Баранкільля» другога дывізіёну з мэтай здабыцьця гульнявога досьведу. За два гады згуляў 34 гульні.

6 чэрвеня 2017 году накіраваўся назад у «Атлетыка Хуніяр». Дэбютаваў у Катэгорыі Прымэры А 27 жніўня ў матчы супраць клюбу «Онсэ Кальдас», калі зьявіўся на замену[4]. Свой першы гол у складзе клюбу ў матчы Паўднёваамэрыканскага кубка супраць парагвайскага клюбу «Сэра Партэньнё». Цягам сэзону 2018 году Дыяс стаў гульцом першай адзінаццатцы каманды, забіўшы свой першы гол у айчынным чэмпіянаце ў браму «Атлетыка Букараманга».

 
Дыяс у кашулі «Лівэрпулу» ў адным з матчаў 2022 году.

10 ліпеня 2019 году Дыяс склаў пяцігадовую працоўную дамову з партугальскім клюбам «Порту»[5]. Пры гэтым клюб выкупіў 80% ягоных правоў за 7 мільёнаў эўра[6]. Расейскі «Зэніт» таксама жадаць прыдбаць футбаліста, але на пераезд у Партугалію яго пераканалі суайчыньнікі, як то гульцы «Порту» Радамэль Фалькао і Хамэс Радрыгес, а таксама ягоны тагачасны трэнэр нацыянальнай каманды Карлуш Кейруш[6]. Дыяс дэбютаваў у складзе эўрапейскага клюбу 7 жніўня ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Краснадару»[7], а праз шэсьць дзён у гульні ў адказ забіў свой першы гол, але пры гэтым партугальцы зьведалі паразу зь лікам 3:2 на хатнім стадыёне. У Прымэйры гулец запачаткаваў выступы 10 жніўня ў матчы супраць «Жыл Вісэнці», выйшаўшы на замену. Праз тыдзень калюмбіец забіў першы гол у браму «Віторыі» з Гімарайншу. Дыяс тады выйшаў на пляцоўку ў стартавым складзе[8]. 11 верасьня 2021 году Дыяс забіў гол у браму «Спортынгу», а матч завяршыўся ўнічыю зь лікам 1:1[9]. 9 кастрычніка ён забіў адзіны гол у пераможным матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Міляну». Забіўшы два галы ў матчы супраць «Марэйрэнсі» (4:0), які ладзіўся 1 лістапада, гулец давёў колькасьць сваіх галоў у чэмпіянаце да пяці у сваіх першых шасьці турах, што было найлепшым паказьнікам у лізе[10]. 28 лістапада паўднёваамэрыканец забіў свой дзясяты гол, дапамогчы здабыць перамогу над «Віторыяй» зь лікам 2:1. У выніку футбаліст быў названы гульцом месяца і нападнікам месяца як у кастрычніку, гэтак і ў лістападзе[11]. 19 сьнежня Дыяс быў прызнаны нападнікам месяца другі раз запар, бо гулец улучыў чатыры галы і зарабіў тры галявыя перадачы[12].

Такія выступы былі заўважаныя іншымі клюбамі. 30 студзеня 2022 году калюмбіец склаў пяцігадовы кантракт з ангельскім «Лівэрпулам»[13]. Да пераходу былі чуткі аб цікавасьці да нападніка «Тотэнгэму Готспур». Гулец дэбютаваў 6 лютага, выйшаўшы на замену на 58-й хвіліне ў матчы чацьвертага раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Кардыф Сіці». Нападнік асыставаў Такумі Мінаміна, а лівэрпульцы здабылі перамогу зь лікам 3:1[14]. На пачатку сэзону 2022—2023 гадоў гулец за кароткі час забіў чатыры галы і аддаў тры галявыя перадачы, у тым ліку зрабіў галявы дубль у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся зь лікам 9:0[15]. З сэзону 2023—2024 гадоў Дыяс зьмяніў нумар з 23 на 7[16].

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў на міжнародным узроўні 11 верасьня, замяніўшы Хуана Куадрада ў матчы супраць зборнай Аргентыны[17]. Свой першы гол у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі здабыў 26 сакавіка 2019 году, ураўнаўшы лік у таварыскім матчы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі, але азіяцкага каманда здабыла перамогу зь лікам 2:1[18]. На свой першы вялікі турнір трапіў дзякуючы трэнэру Карлушу Кейрушу, які ўлучыў гульца ў сьпіс 23 чалавек на Кубак Амэрыкі 2019 году ў Бразыліі[19].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Атлетыка Хуніяр»:

«Порту»:

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць