Давід Аляба

аўстрыйскі футбаліст

Давід Алятакунба Аляба (па-нямецку: David Olatokunbo Alaba; нарадзіўся 24 чэрвеня 1992 году, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжаньня, які выступае за мадрыдзкі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Аўстрыі на пазыцыі паўабаронцы.

Давід Аляба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1992(1992-06-24)[1][2][3][…] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, паўабаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2010—2021
2011
2021—
Баварыя 2
Баварыя
Гофэнгайм (арэнда)
Рэал Мадрыд
33 (1)
281 (22)
17 (2)
67 (3)
Зборныя
2009— Аўстрыя 105 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Давід Аляба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Аляба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клюбу. Правёўшы 5 матчаў за рэзэрвовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж году Давід перабраўся ў мюнхэнскую «Баварыю». У сэзоне 2009—2010 гадоў Аляба ўпершыню трапіў у склад рэзэрвовай каманды зь Мюнхэна, дэбютаваўшы ў ейным складзе ў жніўні 2009 году ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж году Давід забіў свой ​​першы гол у складзе рэзэрвістаў «Баварыі». У студзені 2010 году Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхэнскага клюбу.

10 лютага Аляба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матчу на Кубак Нямеччыны супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крыстыяна Леля.

Міжнародная

рэдагаваць

Давід Аляба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 году ў матчы адборачнага цыклю на чэмпіянат сьвету 2010 году супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крыстыяна Фукса.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Баварыя»:

«Рэал»:

  1. ^ а б в David Alaba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в David Alaba // FBref (мн.)
  3. ^ а б в DAVID ALABA // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць