Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нарадзіўся 29 траўня 1981 году, Ленінград) — расейскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расеі (2008). Гуляў на пазыцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнэры Гуўсе Гідынку стаў адным з асноўных гульцоў нацыянальнай каманды Расеі. Зьяўляецца гульцом клюбу «Кайрат».

Андрэй Аршавін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1981(1981-05-29)[1][2][3] (43 гады)
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2009
2009—2013
2012
2013—2015
2015—2016
2016—2019
Зэніт
Арсэнал
Зэніт (арэнда)
Зэніт
Кубань
Кайрат
238 (51)
105 (23)
10 (3)
25 (0)
8 (0)
84 (24)
Зборныя
2002—2012 Расея 75 (17)
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Аўстрыя/Швайцарыя-2008

У 2008 годзе пасьля Чэмпіянату Эўропы 2008 году трапіў у сымбалічную зборную Эўропы па вэрсіі УЭФА, а 2 сьнежня, у выніку галасаваньня па вызначэньні найлепшага гульца 2008 году і ўручэньне ўзнагароды «Залаты мяч» па вэрсіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што зьяўляецца найлепшым вынікам для расейскага футбаліста пасьля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расеі ў розных апытаньнях. Паводле апытаньняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтру», займае 18-е месца ў сьпісе топ-100 эліты Расеі за 2008 год.

Футбольная кар’ера

рэдагаваць

Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Зьмена», трэнэры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Зьмены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзэрвовы склад ФК «Зэніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зэніту». 2 жніўня 2000 году Юры Марозаў выпусьціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасьцявым матчы Кубка Інтэртота супраць ангельскага «Брэдфарду» (3:0).

 
Аршавін у «Зэніце»

З тых часоў згуляў у складзе «Зэніту» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую мэдалі чэмпіянату Расеі.

За «Арсэнал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 году ў хатнім паядынку з «Сандэрлэндам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым гульцом.

14 сакавіка 2009 году ў матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкбэрну» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсэнал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджаньне ў выніку сутыкненьня з абаронцам «Блэкбэрну» Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[4]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсэнал» і зноў быў абраны найлепшым гульцом матчу па вэрсіі наведвальнікаў інтэрнэт-парталу BBC.

21 красавіка 2009 году забіў 4 галы ў гасьцявым матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Лівэрпулу», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.

24 лютага 2012 году за дзьве хвіліны да закрыцьця трансфэрнага вакна ў Расеі Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зэніт» да канца сэзону 2011—2012 году[5]. 27 чэрвеня 2013 году было афіцыйна абвешчана пра трансфэр гульца ў «Зеніт»[6].

Выступы за зборную

рэдагаваць

У зборнай Расеі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросьце 17 траўня 2002 году ў гульні Расея — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расеі да чэмпіянату сьвету 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім зь якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расея, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расеі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Эўропы 2004 году ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацьверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвэгія — Расея, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны ня быў. Пасьля Эўра-2004 нападнік «Зэніту» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадох Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 гадох. Усяго за зборную Расеі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.

З-за таго, што зборная Расеі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Эўропы 2008 году.

 
Аршавін у зборнай

На Эўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён ня мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швэцыі. У гэтым матчы зборная Расеі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.

Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галяндыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расеі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зьняў усе пытаньні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зэніту» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч зьлёгку зьмяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галяндзкага брамніка Ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спэцыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых эўрапейскіх клюбаў, уключаючы гішпанскую «Барсэлёну», выказалі жаданьне займець Андрэя ў свой склад[7]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.

У наступным матчы, які стаў апошнім для зборнай Расеі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаваньні спэцыялістаў аб чыньніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх лепшых якасьцяў, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў гішпанскай зборнай і вялікай увазе, якую яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла гішпанцам і не змагла забясьпечваць Аршавіна мячом[8].

Па выніках турніру патрапіў у сымбалічную зборную Эўра-2008.

 
Аршавін падае кутні 30 красавіка 2006 году

Дасягненьні

рэдагаваць

Камандныя

рэдагаваць

Асабістыя

рэдагаваць
  • 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зэніт»
  • 2005—2006 — найлепшы бамбардзір ФК «Зэніт»
  • люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зэніт»
  • 2006—2007 — капітан зборнай Расеі
  • З 2 лютага 2009 году — гулец лёнданскага «Арсэналу»
  • 2009 — найлепшы гулец «Арсэналу» ў сакавіку

Узнагароды

рэдагаваць

Статыстыка выступаў

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат Кубак[12] Эўракубкі Усяго
Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы
Зэніт 2000 10 0 1 1 0 0 3 0 0 14 0 1
2001 29 4 8 5 1 2 0 0 0 34 5 10
2002 30 4 7 0 0 0 4 2 5 34 6 14
2003 27 5 10 3 0 2 0 0 0 30 5 10
2004 28 6 8 4 2 1 8 4 1 40 12 10
2005 29 9 9 3 0 0 13 5 3 45 14 12
2006 28 7 13 4 0 1 0 0 0 32 7 14
2007 30 10 13 2 1 4 14 4 10 46 15 27
2008 27 6 8 1 1 0 7 0 1 34 7 9
За ўвесь час 238 51 77 26 5 13 46 15 20 312 71 109
Арсэнал 2008/2009 12 6 7 3 0 2 0 0 0 15 6 9
За ўвесь час 12 6 7 3 0 2 0 0 0 15 6 9
Клюб Сэзон Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы Матчы Галы Перадачы

Дзяцінства

рэдагаваць

Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны гулец. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у сэкцыі шашак Дому піянэраў і школьнікаў Васілеастроўскага раёну ўгаворваў Аршавіна зьвязаць сваё жыцьцё з прафэсійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол[13].

Удзел у палітыцы

рэдагаваць

Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 году ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расея», у складзе партыйнага сьпісу дамогся перамогі, аднак пазьней адмовіўся ад мандату[14].

Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[15].

Папярэднік
Даніел Карвальё
Футбаліст году ў Расеі
2006
Наступнік
Канстанцін Зыранаў
Папярэднік
Яўген Алдонін
Капітан Зборнай Расеі па футболе
2006—2008
Наступнік
Сяргей Сямак
  1. ^ а б в Andrey Arshavin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ANDREY SERGEEVICH ARSHAVIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Andrei Arshavin // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Arshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Галам» у Кубку Ангельшчыны
  5. ^ За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com
  6. ^ «Зенит» объявил о возвращении Аршавина. Lenta.ru
  7. ^ «Барсэлёна» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна//«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 году
  8. ^ Arshavin really is a very special talent Інтэрвію экспэрта газэты «The Guardian» па ўсходнеэўрапейскім футболе Джонатана Ўілсана
  9. ^ Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская»
  10. ^ Загад аб прысваеньні спартовага званьня «Заслужаны майстар спорту Расеі»
  11. ^ Сайт МУС
  12. ^ Таксама лічацца матчы ў Супэркубку
  13. ^ Андрэй Аршавін. Актор, мадэльер і барацьбіт за справядлівасьць
  14. ^ Вярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парлямэнт
  15. ^ Афіцыйны сайт Андрэя Аршавіна(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Андрэй Аршавінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў