Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
Аляксандар Марк Дэйвід Окслэйд-Чэмбэрлен (па-ангельску: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нарадзіўся 15 жніўня 1993 году, Портсмут, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, які выступае за турэцкі клюб «Бэшыкташ» на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы ці ўінгера.
Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 жніўня 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бэшыкташ | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2017 2017—2023 2023— |
Саўтгэмптан Арсэнал Лівэрпул Бэшыкташ |
36 (9) 132 (9) 103 (11) 20 (4) |
Зборныя | ||
2012— | Ангельшчына | 35 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьАлекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Гэмпшыр. У раньнім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгэмптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам «Саўтгэмптан». Дэбютаваў за клюб 2 сакавіка 2010 году, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 году Окслэйд-Чэмбэрлен падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам».
29 верасьня 2011 году Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які забіваў за «Арсэнал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым ангельцам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[4].
У першай палове сэзону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвініё, Ўолкат і Аршавін. Аднак пасьля ад’езду Жэрвініё на КАН у Алекса зьявілася магчымасьць часьцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 году малады ангелец зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паразай «кананіраў» зь лікам 1:2, адзіны гол «Арсэналу» забіў ван Пэрсі пасьля перадачы Чэмбэрлену, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.
Сям’я
рэдагавацьБацька й дзядзька футбаліста — Марк Чэмбэрлен і Нэвіл Чэмбэрлен адпаведна, таксама, у мінулым прафэсійныя футбалісты.
Дасягненьні
рэдагаваць«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2015, 2016, 2018
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
«Бэшыкташ»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alex Oxlade-Chamberlain // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alex Oxlade-Chamberlain // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.mirror.co.uk/sport/football/news/alex-oxlade-chamberlain-profile-we-look-at-where-the-ox-872843
- ^ Окслейд-Чемберлен стал самым молодым англичанином, забившим гол в Лиге Чемпионов. Сайт заўзятараў «Арсэналу»