Піза
Пі́за (па-італьянску: Pisa) — горад у цэнтральнай Італіі, які знаходзіцца ў рэгіёне Таскана. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі Піза. Места шырока вядома за кошт сваёй вежы, які нахілена ў бок і здаецца нібыта зьбіраецца паваліцца. У горадзе на 2014 год налічвалася крыху больш за 89 тысяч чалавек, пры гэтым у мэтраполіі пражывала каля 200 тысяч чалавек. У горадзе знаходзяцца больш за 20 цэркваў, шмат мастоў і палацаў.
Піза | |||||
італ. Pisa | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Таскана | ||||
Правінцыя: | Піза | ||||
Кіраўнік: | Мікеле Конці[d] | ||||
Плошча: | 185 км² | ||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 050 | ||||
Паштовыя індэксы: | 56100 | ||||
Нумарны знак: | PI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°43′0″ пн. ш. 10°24′0″ у. д. / 43.71667° пн. ш. 10.4° у. д.Каардынаты: 43°43′0″ пн. ш. 10°24′0″ у. д. / 43.71667° пн. ш. 10.4° у. д. | ||||
Піза на мапе Італіі ![]() ![]() Піза | |||||
![]() | |||||
comune.torino.it |
Гісторыя
рэдагавацьДа прыходу рымлянаў, верагодна, мясцовасьць сучаснага гораду была населеная лігурыйцамі. Пасьля 180 году да н. э. места ўваходзіла ў склад Рымскай рэспублікі і была адной зь ейных вайскова-марскіх базаў. Аб існаваньні Пізанскай эпіскапіі вядома з 313 году. У VII стагодзьдзі праз Пізу адпраўляліся вайсковыя экспэдыцыі да бізантйскай Равэнны. Гэтыя напады зьдзяйсьняліся з дапамогай папы Грыгорыюса I. Піза была адзіным цэнтрам бізантыйскай Тасканы, якая мірна перайшла да ўлады лянгабардаў. Празь некаторы час Піза стала галоўным портам паўночнай часткі Тырэнскага мора і стала галоўным гандлёвым цэнтрам паміж Тасканай, Корсыкай, Сардыніяй і паўднёвымі берагамі Францыі і Гішпаніі.
Пасьля таго як Карл Вялікі разграміў лянгабардаў пад камандаваньнем Дэзыдэрыюса ў 774 годзе, Піза перажывала крызіс, які неўзабаве хутка скончыўся. Палітычна места сталася часткай герцагства Люка. У 860 годзе Піза была захоплена вікінгамі на чале з Б’ёрнам Жалезнабокім. У 930 годзе Піза стала павятовым цэнтрам у межах маркі Тусцыя.
У XII—XIII стагодзьдзях горад вёў вялікае будаўніцтва ў раманскім стылі, то бок над ягоным упрыгожваньнем працавала сямейства таленавітых мастакоў і рамесьнікаў Пізы, у гэты час расквітае Пізанская школа жывапісу. Нягледзячы на тое, што пізанскія грамадзяне заручыліся падтрымкай імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі і ўмацавалі свае пазыцыі ў гады крыжовых паходаў, канец залатому веку Пізанскай дзяржаўнасьці паклала параза ад генуэзцаў у бітве пры Мэлёрыі ў 1284 годзе. Прычынай паслабленьня марской моцы гораду сталася заіленаваньне ракі Арна. Зьмена рэчышча ракі канчаткова адрэзала Пізу ад марскога гандлю.
Архітэктура
рэдагавацьУ той час як званіца сабору, вядомая як Пізанская вежа, зьяўляецца самым вядомым вобразам гораду. Адным з многіх твораў мастацтва і архітэктуры зьяўляецца гарадзкая плошча П’яцца дэі Міраколі (італ. Piazza dei Miracoli — «Плошча цудаў»), якая знаходзіцца на поўначы ад гістарычнага цэнтру места.