Бо́ская камэ́дыя (у арыгінале La Divina Commedia) — твор італьянскага паэта часоў Сярэднявечча Дантэ Аліг'еры. Лічыцца адным з найлепшых узораў сусьветнай літаратуры ўвогуле. Першая паэма, напісаная на народнай мове — тасканскім дыялекце італьянскай.

Ілюстрацыя Сандра Батычэльлі да Дантавага «Пекла»
Ілюстрацыя Ґюстава Дарэ

Паэма напісаная паміж 1308 і 1321 гадамі, складаецца з трох частак — Пекла, Чысца і Рая — кожная зь якіх налічвае па 33 песьні.

На беларускую мову «Боскую камэдыю» пераклаў Уладзімер Скарынкін.