Чымабу́э (па-італьянску: Cimabue; к. 1240—1302) — флярэнтыйскі мастак.

Чымабуэ
Дата нараджэньня 1240[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1302[1][2][5][…]
Месца сьмерці
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства, мазаіка[d] і фрэска
Плынь Трэчэнта[d]
Чымабуэ. Божая Маці з анёламі і сьвятым Францішкам

Найбольш вядомы росьпісамі ў базыліцы сьв. Францішка ў Асізі (к. 1290) ды «Укрыжаваньнем» з царквы Сан-Дамэніка з Арэцца (к. 1285). Працаваў у стылі Бізантыйскага жывапісу. Верагодна, вучыўся ў флярэнтыйца Копа ды Маркавальда. Захаваўся дакумант 1272 году, у якім засьведчана знаходжаньне Чымабуэ ў Рыме ў якасьці мастака. Напрыканцы жыцьця працаваў у Пізе. Тут стварыў адзіную дакладна датаваную працу — мазаіку ў Пізанскім саборы (1301-1302).

Згодна паданьню, Чымабуэ ўбачыў аднойчы, як адзінаццацігадовы пастушок вельмі ўдала малюе крэйдаю на камні авечку, ды ўзяў яго ў вучні. Пастушком гэтым быў Джота.

  1. ^ а б Cimabue (Giovanni Gualtieri) // Artnet — 1998.
  2. ^ а б Cimabue // AGORHA (фр.) — 2009.
  3. ^ Cimabue // Artcyclopedia (анг.)
  4. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2021.
  5. ^ Cimabue // Lord Byron and his Times (анг.)