Уладар
Уладар, альбо Князь (па-італьянску: Il Principe) — трактат вялікага флярэнтыскага мысьляра і дзяржаўнага дзеяча Нікалё Мак’явэльлі, у якім апісваюцца мэтадалёгія захопу ўлады, мэтады кіраваньня і ўменьні, неабходныя для ідэальнага кіраўніка. Першапачаткова кніга насіла назву: De Principatibus (Пра княствы).
Уладар | |
Il Principe | |
Жанр: | Палітычны трактат |
---|---|
Аўтар: | Нікалё Мак’явэльлі |
Мова арыгіналу: | Італьянская |
Год напісаньня: | 1513 |
Публікацыя: | 1532 |
Наступны твор: | Discourses on Livy[d] |
Трактат быў напісаны каля 1513 году, але апублікаваны толькі ў 1532 годзе, празь пяць гадоў пасьля сьмерці Мак’явэльлі. Кніга зьяўлялася фундамэнтальнай працай свайго часу па сыстэматызацыі зьвестак пра дзяржаву і яя кіраваньня. Матэрыялы не састарэлі дагэтуль: прынцыпы, апісаныя ў кнізе, актуальныя і ў сучаснай геапалітыку. У першую чаргу кніга ўтрымоўвае апісаньне прынцыпаў прыходу да ўлады і ўтрыманьня манархіі і рэспублікі. Нікалё Мак’явэльлі апісвае такія варыянты прыходу да ўлады, як посьпех (умелае выкарыстаньне зьбегаў акалічнасьцяў), доблесьць, ганебнасьць ці злачынства, а таксама выбар рашэньня груп насельніцтва (народа ці эліты).
Зьмест кнігі:
- Уступ
- Частка I. Колькіх відаў бываюць дзяржавы і як яны набываюцца.
- Частка II. Пра спадчыннае адзінаўладзьдзе.
- Частка III. Пра зьмяшаныя дзяржавы.
- Частка IV. Чаму царства Дарыя, заваяванае Аляксандрам, не паўстала супраць пераемнікаў Аляксандра пасьля яго сьмерці.
- Частка V. Як кіраваць гарадамі ці дзяржавамі, якія, да таго як былі заваяваны, жылі па сваіх законах.
- Частка VI. Пра новыя дзяржавы, якія набываюцца уласнай зброяй ці доблесьцю.
- Частка VII. Пра новыя дзяржавы, якія набываюцца чужой зброяй ці літасьцю лёсу.
- Частка VIII. Пра тых, хто набывае ўладу злачынствамі.
- Частка IX. Пра грамадзянскае адзінаўладзьдзе.
- Частка X. Як варта вымяраць сілы ўсіх дзяржаваў.
- Частка XI. Пра царкоўныя дзяржавы.
- Частка XII. Пра тое, колькі бывае відаў войскаў, і пра наёмных жаўнераў.
- Частка XIII. Пра войскі хаўрусніцкія, зьмяшаныя і ўласныя.
- Частка XIV. Як уладар павінен паступаць датычна вайсковай справы.
- Частка XV. Пра тое, завошта людзей, асабліва ўладароў, усхваляюць ці ганяць.
- Частка XVI. Пра шчодрасьць і ашчаднасьць.
- Частка XVII. Пра жорсткасьць і літасьць і пра тое, што лепш: выклікаць любоў ці страх.
- Частка XVIII. Пра тое, як уладары павінны трымаць слова.
- Частка XIX. Пра тое, якім чынам пазьбегнуць нянавісьці і пагарды.
- Частка XX. Пра тое, ці карысныя крэпасьці, і шматлікае іншае, што ўвесь час ужываюць уладары.
- Частка XXI. Як належыць паступаць уладару, каб яго шанавалі.
- Частка XXII. Пра дараднікаў уладароў.
- Частка XXIII. Як пазьбегнуць лісьліўцаў.
- Частка XXIV. Чаму ўладары Італіі пазбавіліся сваіх дзяржаваў.
- Частка XXV. Якая ўлада лёсу над справамі людзей і як мага ёй супрацьстаяць.
- Частка XXVI. Заклік авалодаць Італіяй і вызваліць яе з рук барбараў.
Гядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў