Славутасьць
Піцьці
па-італьянску: Palazzo Pitti[1]
Краіна
Месцазнаходжаньне Флярэнцыя[3]
Адрас Piazza de' Pitti[d] (1)
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Аўтар праекту Філіпа Брунэльлескі[4] і Лука Франчэлі[d][4]
Дата заснаваньня 1458[5]
Статус Італьянская нацыянальная спадчына[d]
Сайт uffizi.it/palazzo… (італ.)
polomuseale.firenze.it/… (анг.)
Піцьці на Вікісховішчы

Піцьці, Паляца Піцьці (па-італьянску: Palazzo Pitti) — самы вялікі зь існых цяпер флярэнтыйскіх паляца, адна з самых значных славутасьцяў Флярэнцыі. Знаходзіцца на пакацістай Плошчы Піцьці; ззаду будынку разьмяшчаюцца сады Баболі.

Гісторыя

рэдагаваць

Будынак служыў рэзыдэнцыяй спачатку вялікаму герцагу Мэдзічы, затым дынастыі Лятарынгскіх герцагаў і, нарэшце, італьянскай каралеўскай сям’і. Цяпер гэта адзін з самых буйных музэйных комплексаў Флярэнцыі. Тут разьмешчаны Палацінская галерэя, Галерэя сучаснага мастацтва, Музэй срэбра, Музэй фарфору, Музэй карэт і Галерэя касьцюма — найбуйнейшы ў Італіі збор, прысьвечаны гісторыі моды.