Данатэльлё
Данатэ́льлё (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнэсансу. Нарадзіўся каля 1386 году ў Флярэнцыі, памёр 13 сьнежня 1466 году.
Данатэльлё | |
Статуя Данатэльлё пры ўваходзе ў галерэю Уфізі | |
Імя пры нараджэньні | Даната дзі Нікола дзі Бэта Бардзі |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1386 году |
Месца нараджэньня | Флярэнцыя, Італія |
Дата сьмерці | 13 сьнежня 1466 |
Месца сьмерці | Флярэнцыя, Італія |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Ларэнца Гібэрці |
Занятак | скульптура, разьба |
Навуковая сфэра | скульптура |
Месца працы | |
Жанры | рэлігійнае мастацтва[d][2], equestrian portrait[d][2], партрэт[2] і міталягічнае малярства[d][2] |
Плынь | раньні рэнэсанс |
Працы | Сьв. Георгі, Сьв. Марк, Давід (у бронзе) |
На працягу жыцьця Данатэльлё працаваў ў Флярэнцыі, Падуі і Сіене. Вучыўся і спачатку працаваў з Ларэнца Жыбэрці, карыстаючыся заступніцтвам багатага банкіра Мартэлі. З 1404 да 1407 году працаваў у майстэрні Жыбэрці ў Флярэнцыі. З 1430 да 1433 году вучыўся антычнай разьбе ў Рыме ў вядомага архітэктара Брунэлескі, а з 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для флярэцнійскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), сьв. Яна Эвангеліста (1408—1415), сьв. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы вэнэцыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасьці. У нашыя дні яна стаіць перад царквой сьв. Антонія ў Флярэнцыі.
Апошнія гады жыцьця Данатэльлё правёў у Флярэнцыі, працуючы да старасьці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны зь вялікай павагай у царкве сьв. Лаўрэнцыя ўпрыгожанай яго працамі.
Дзейнасьць Данатэльлё мела важнае значэньне для разьвіцьця рэнэсанснай разьбы і яе вызваленьня ад уплываў готыкі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДанатэльлё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ Zolli D. M. Donatello's visions. The Sculptor at Florence Cathedral // Sculpture in the Age of Donatello. Renaissance Masterpieces from Florence Cathedral — С. 47.
- ^ а б в г RKDartists (нід.)