Усяж
У́сяж (Ву́сяж)[1] — пасёлак на паўночным захадзе Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі.
Усяж | |
2013 год | |
Першыя згадкі: | 20 лютага 1938 (86 гадоў таму) |
Мясцовая назва: | Вусяж |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Смалявіцкі |
Сельсавет: | Усяскі |
Вышыня: | 190 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1613 чал. (2013) |
нацыянальны склад: | беларусы |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1776 |
Паштовы індэкс: | 222212 |
СААТА: | 6248856066 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′32″ пн. ш. 28°0′22″ у. д. / 54.07556° пн. ш. 28.00611° у. д.Каардынаты: 54°4′32″ пн. ш. 28°0′22″ у. д. / 54.07556° пн. ш. 28.00611° у. д. |
± Усяж | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Месьціцца каля аўтадарогі Смалявічы—Лагойск. Ёсьць цэнтрам Усяскага сельсавету. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Смалявічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі на лініі Менск—Ворша, а таксама за 42 км на паўночны ўсход ад Менску[2]. Горадаўтваральным прадпрыемствам быў «Торфабрыкетны завод Усяж», які забясьпечваў пасёлак цеплавой энэргіяй і наймаў 300 з 1600 жыхароў. Гадавая здабыча торфу складала каля 200 000 тонаў[3].
Гаспадарка
рэдагавацьНа 2022 год у Вусяжы працавалі «Торфабрыкетны завод Усяж» (Прамысловая вул., д. 16) і склад газавых плітаў «Белпалівагазкамплект» (Камсамольская вул., д. 1а), а таксама «Радыятарны завод» (Паркавая вул., д. 38). Дзейнічалі аддзяленьне «Беларусбанка» і аддзяленьне сувязі «Белпошты»[4].
Культура і ахова здароўя
рэдагавацьНа 2022 год дзейнічалі сярэдняя школа на 320 месцаў і дом культуры з удзелам 400 чалавек у 23-х гуртках, бібліятэка і амбуляторыя[2], дзіцячыя ясьлі-сад на 115 месцаў і царква Ўвядзеньня ў храм Багародзіцы[4].
Насельніцтва
рэдагавацьБрацкая магіла
рэдагавацьУ 1959 годзе ўсталявалі помнік на брацкай магіле, дзе пахаваныя 29 чырвонаармейцаў і партызанаў[5].
Самакіраваньне
рэдагавацьНа 2022 год Усяскі сельскі савет дэпутатаў налічваў 15 чалавек, зь якіх 4 былі ад Усяжа, у тым ліку старшыня. Будынак сельсавету месьціўся па Камсамольскай вуліцы, д. 10[4]. Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў налічваў 28 чалавек, сярод якіх быў прадстаўнік ад Усяскай выбарчай акругі № 16[6].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1930-я гады на Ўсяскім тарфяным масіве пачалі ўзводзіць торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне (Беларуская ССР). 20 лютага 1938 году пасёлак Усяж (Вусяж) увайшоў у склад Емяльянаўскага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году Вусяж перадалі ў Менскі раён, а 6 студзеня 1965 году вярнулі ў Смалявіцкі. 10 лютага 1977 году Вусяж стаў цэнтрам Усяскага сельсавету. На 1996 год працавалі «Торфабрыкетны завод Усяж» і завод сылікатных вырабаў, «Завод цеплаабменнага абсталяваньня» і завод «Амкадар-Усяж», прадпрыемства «Белпалівагазкамплект» і аддзяленьне сувязі «Белпошты», камбінат побытавага абслугоўваньня[2] і ашчадная каса «Беларусбанка», а таксама 2 крамы і страўня. Дзейнічалі сярэдняя школа і 2 дзіцячыя ясьлі-сады, бібліятэка і лекарская амбуляторыя, дом культуры і лазьня. Сярод іншага, у пасёлку месьціліся парк і стадыён. У 2008 годзе цэнтар сельсавету перанесьлі ў Куркава. На 2013 год дзейнічалі «Торфабрыкетны завод Усяж» і «Завод цеплаабменнага абсталяваньня», аддзяленьне сувязі «Белпошты» і ашчадная каса «Беларусбанка», пункт побытавага абслугоўваньня і лазьня, страўня і крамы. Таксама працавалі сярэдняя школа і 2 дзіцячыя ясьлі-сады, бібліятэка і дом культуры, а таксама лекарская амбуляторыя[5].
У 2013 годзе экспарт паліўных брыкетаў з «ТБЗ Усяж» скараціўся з 26 млн да 11 млн даляраў празь зьніжэньне цэнаў з 54-х да 45 эўра за тону ў сувязі зь цёплай зімой. У 2014 годзе «Торфабрыкетны завод Усяж» вырабіў 6-мільённую тону торфабрыкетаў ад часу заснаваньня ў якасьці першага такога заводу ў Беларусі. Для гэтага за 62 гады здабылі 13,3 млн (44 %) тонаў торфу з 30 млн тонаў адведзеных прадпрыемству для торфаздабычы. «Торфабрыкетны завод Усяж» працаваў у 3 зьмены цягам 11 месяцаў на год, пасьля чаго спыняўся на чарговы рамонт. Сам торф здабывалі ў цёплую пару з траўня па верасень увесь сьветлавы дзень. Торф вывозілі з балотаў вузкакалейнай чыгункай даўжынёй 30 км, пасьля чаго зьбіралі ў бурты вагой да 3000 тонаў. За больш як 60 гадоў «ТБЗ Усяж» выпрацаваў 30 з адведзеных яму 75 кв.км. Зь іх 23 кв.км. перадалі лясным гаспадаркам, а 7 кв.км — сельскім гаспадаркам. Яшчэ на 2-х кв.км. стварылі мясцовы водны заказьнік «Студзёнка». «ТБЗ Усяж» выступаў горадаўтваральным прадпрыемствам, на якім працавала звыш 300 з 1600 жыхароў. Пры гэтым завод забясьпечваў пасёлак цеплавой энэргіяй. Гадавая здабыча складала каля 200 000 тонаў торфу. У 2014 годзе торфабрыкеты пастаўлялі ў суседнія Латвію, Летуву і Польшчу, а таксама ў Фінляндыю і Швэцыю. У Беларусі асноўнымі пакупнікамі былі цэмэнтныя заводы і цеплавыя электрастанцыі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ігар Капылоў, Ірына Гапоненка. Смалявіцкі раён (Усяскі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Менская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова, маст. Віталь Катовіч. — Менск: Тэхналёгія, 2003. — С. 444. — 605 с. — 1500 ас. — ISBN 985-458-054-7
- ^ а б в г Усяж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16: : Трыпалі — Хвіліна. — С. 282. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
- ^ а б Сяргей Куркач. Грошы на балоце // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2014. — № 51 (27661). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Усяскі сельскі выканаўчы камітэт // Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 13 лістапада 2019 г. Праверана 22 сьнежня 2022 г.
- ^ а б в г Г.І. Дулеба, У.В. Мальцаў, А.Ю. Пятросава. Смалявіцкі раён (Усяж, Вусяж) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / дыр. рэд.кал. Тацяна Бялова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 4. — С. 510. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ^ Графік прыёму выбаршчыкаў дэпутатамі Смалявіцкага раённага Савету дэпутатаў XXVIIl скліканьня // Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 3 лістапада 2018 г. Праверана 22 сьнежня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Торфабрыкетны завод Усяж», 2022 г. Праверана 22 сьнежня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |