Сталоўка

установа грамадзкага харчаваньня
(Перанакіравана з «Страўня»)

Страўня — разнавіднасьць установы грамадзкага харчаваньня, «установы харчаваньня, агульнадаступнае або якое абслугоўвае пэўны кантынґент, якое вырабляе і рэалізуе кулінарную прадукцыю» для атрыманьня паўнавартаснага харчаваньня (абеду) з трох страваў.

Як установа грамадзкага харчаваньня

рэдагаваць

Страўні як месца грамадзкага харчаваньня могуць прадстаўляць сабою як самастойныя установы, для якіх грамадзкае харчаваньне зьяўляецца па статуту асноўным напрамкам дзейнасьці, так і падразьдзяленьні, якія ствараюцца ўнутры арґанізацыйнай структуры той ці іншай ўстановы(школа, завод, фабрыка, НДІ і т. д.). Стравы ў страўнях абіраюцца зь існуючага на сёньня асартымэнту зь некалькіх прапанаваных варыянтаў першых, другіх і трэціх страваў (таксама звычайна маюцца дадатковыя стравы/вырабы — салаты, булачкі й інш.). Звычайнай формай абслугоўваньня ў страўнях зьяўляецца самаабслугоўваньне.

Пры ўсіх варыянтах будовы страўні абавязковая санітарна-эпідэміялагічная й іншая спэцыяльная сэртыфікацыя як памяшканьня, так і работнікаў, якія складаюць штат страўні.

Страўні ўва установах і ў арґанізацыях, акрамя арґанізацыі грамадзкага харчаваньня работнікаў, могуць выкарыстоўвацца таксама для правядзеньня ўрачыстых мерапрыемстваў, банкетаў і інш, прымаючы на сябе збольшага функцыі рэстарана.

На раньніх стадыях разьвіцьця прыватнага прадпрымальніцтва, пры неразьвітасьці сыстэмы дзяржаўнага кантролю за прававымі аспэктамі прадпрымальніцкай дзейнасьці і рэклямы некаторыя кафэ маглі мець шыльды «стравень», фактычна не зьяўляючыся такімі ў кантэксьце фактычнага складу іх дзейнасьці.

Страўня як выгляд установы грамадзкага харчаваньня, разьмешчаных у месцах агульнага карыстаньня, а таксама ўва ўстановах, у арганізацыях і навучальных установах, характарызуецца:

  • адзіным мэню на дзень (набор страваў мяняецца з дня на дзень);
  • падрыхтоўкай страваў у спэцыяльна абсталяваным памяшканьні кухні (гл. ДАСТ);
  • масавым абслугоўваньнем, паскораным за кошт жывой чаргі на атрыманьне страў заказчыкамі, якія самі пераносяць іх на падносе;
  • перадаплатай спажываных страў праз касу.

Разам з тым, страўні ў санаторыях і дамох адпачынку часта набліжаюцца па арґанізацыі абслугоўваньня, а таксама клясе пасадачных месцаў да рэстаранаў. Там дастаўка ежы і прыбіраньне посуду можа ўскладацца на афіцыянтаў. Часам яны ажыцьцяўляюць таксама й прыём заказу ў адпаведнасьці з прызначанай дыетай (гл. бальнічны стол, дыета), аднак узаемаразьлікі наяўнымі з гэтых сталовых выключаны ў сілу таго, што харчаваньне ўваходзіць у аплату пуцёўкі.

Звычайна час працы сталовых абмежавана і вызначаецца ґрафікам работы (і часам прыёму ежы) ўстановаў, на тэрыторыі якіх яны разьмешчаны. Па-за часам абедзеннага перапынку гэтых установаў іх страўні абслугоўваюць і грамадзян з боку.

Цяпер шматлікія кафэ (якія зьявіліся ў постсавецкіх краінах у вялікай колькасьці) часьцяком бяруць на сябе функцыі стравень (гл. «комплексны абед» і інш.)

Адменнасьць

рэдагаваць

Паводле асартымэнту страваў, якія рэалізуюцца, страўні падразьдзяляюцца на:

  • агульнага тыпу;
  • дыетычную;

Паводле кантынґенту, які абслугоўваецца, падразьдзяляюцца на:

  • Школьныя
  • Студэнцкія
  • Вайсковыя (у ваенных часьцях)
  • Прамысловыя (пры прадпрыемствах і ўстановах)
  • Грамадзкія