Унівэрсыяда

міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU)
(Перанакіравана з «Унівэрсіяда»)

Унівэрсыя́да (Universiade) — міжнародныя спартовыя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай фэдэрацыяй унівэрсытэцкага спорту (FISU). Назва «Ўнівэрсыяда» паходзіць ад словаў «Унівэрсытэт» і «Алімпіяда». Часта ўзгадваецца, як «Сусьветныя студэнцкія гульні» і «Сусьветныя ўнівэрсытэцкія гульні». Кожныя два гады праводзяцца летнія і зімовыя ўнівэрсыяды.

Сьцяг FISU

Патрабаваньні да ўдзельнікаў рэдагаваць

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:

  1. быць грамадзянінамі краіны, якую яны прадстаўляюць;
  2. быць не маладзейшымі за 16 і не старэйшымі за 26 гадоў на 1 студзеня году правядзеньня спаборніцтваў;
  3. быць дзейнымі студэнтамі навучальных установаў.

Месцы правядзеньня Ўнівэрсыядаў рэдагаваць

Год Гульні Летняя Ўнівэрсыяда Гульні Зімовая Ўнівэрсыяда
Горад Краіна Горад Краіна
1959 I Турын   Італія
1960 I Шамані   Францыя
1961 II Сафія Баўгарыя
1962 II Віляр Швайцарыя
1963 III Порту-Алегры   Бразылія
1964 III Шпіндлеруў-Млін Чэхаславаччына
1965 IV Будапэшт   Вугоршчына
1966 IV Нэапаль   Італія
1967 V Токіё   Японія
1968 V Інсбрук   Аўстрыя
1970 VI Турын   Італія VI Рованіемі   Фінляндыя
1972 VII Лэйк-Плэсід   ЗША
1973 VII Масква   СССР
1975 VIII Рым   Італія VIII Лівіньё   Італія
1977 IX Сафія Баўгарыя
1978 IX Шпіндлеруў-Млін Чэхаславаччына
1979 X Мэхіка   Мэксыка
1981 XI Бухарэст Румынія X Хака   Гішпанія
1983 XII Эдмантан   Канада XI Сафія Баўгарыя
1985 XIII Кобэ   Японія XII Бэлюна   Італія
1987 XIV Загрэб   СФРЮ XIII Штрбске Плеса Чэхаславаччына
1989 XV Дуйсбург ФРН XIV Сафія Баўгарыя
1991 XVI Шэфілд   Вялікабрытанія XV Сапара   Японія
1993 XVII Буфала   ЗША XVI Закапанэ   Польшча
1995 XVIII Фукуока   Японія XVII Хака   Гішпанія
1997 XIX Сыцылія   Італія XVIII Муджу   Рэспубліка Карэя
1999 XX Пальма дэ Мальорка   Гішпанія XIX Попрад   Славаччына
2001 XXI Пэкін   Кітай XX Закапанэ   Польшча
2003 XXII Тэгу   Рэспубліка Карэя XXI Тарвізіё   Італія
2005 XXIII Ізьмір   Турэччына XXII Інсбрук / Зээфэльд   Аўстрыя
2007 XXIV Бангкок   Тайлянд XXIII Турын   Італія
2009 XXV Белград   Сэрбія XXIV Харбін   Кітай
2011 XXVI Шэньчжэнь   Кітай XXV Эрзурум   Турэччына
2013 XXVII Казань   Расея XXVI Трэнтына   Італія
2015 XXVIII Кванджу   Рэспубліка Карэя XXVII Гранада   Гішпанія
2017 XXIX Тайбэй Тайвань XXVIII Алматы   Казахстан
2019 XXX Бразылія   Бразылія XXIX Краснаярск   Расея

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Унівэрсыядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў