Пальма (горад)

места на Маёрцы (Гішпанія)

Пальма-дэ-Мальёрка (па-гішпанску: Palma de Mallorca) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Балеарскія астравы на востраве Мальёрка. Зьяўляецца сталіцай супольнасьці й самым населеным горадам астравоў.

Пальма
гішп. Palma
18-11-30-Palma de Mallorca-RalfR2-100 0316.jpg
Coat of Arms of the City of Palma, Majorca.svg Flag of Mallorca.svg
Герб Пальмы Сьцяг Пальмы
Першыя згадкі: 123 да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Балеарскія астравы
Правінцыя: Балеарскія астравы
Кіраўнік: José Hila Vargas[d]
Плошча: 208,63 км²
Вышыня: 13 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 401 270 чал.
шчыльнасьць: 1923,36 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 07000–07099
Геаграфічныя каардынаты: 39°34′ пн. ш. 2°39′ у. д. / 39.567° пн. ш. 2.65° у. д. / 39.567; 2.65Каардынаты: 39°34′ пн. ш. 2°39′ у. д. / 39.567° пн. ш. 2.65° у. д. / 39.567; 2.65
Пальма на мапе Гішпаніі
Пальма
Пальма
Пальма
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.palmademallorca.es

ГісторыяРэдагаваць

Заснаваньне гораду ставіцца да рымскай заваёвы Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н. э. Квінт Цэцыліюс Мэтэл, які пазьней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў ў дапамозе піратам і заваяваў архіпэляг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненьні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Гішпанія.

З 902 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 сьнежня 1229 году горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 1231—1349 гадох Пальма ўваходзіла ў склад зьвязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў разьмешчаны на кантынэнце горад Пэрпіньян.

У XVI стагодзьдзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на разьвіцьці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасьля таго, як у XVIII стагодзьдзі былі зьнятыя абмежаваньні на гандаль з амэрыканскімі калёніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.

СлавутасьціРэдагаваць

Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых разьвітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Чальцы гішпанскай каралеўскай сям’і праводзяць канікулы ў Марывэнцкам палацы, які месьціцца недалёка ад Пальмы.

Гарады-сябрыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Пальма (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў