Шэньчжэнь

места прэфэктурнага значэньня ў Гуандуне (КНР)

Шэньчжэнь (па-кітайску: 深圳) — горад у Кітаі, які месьціцца ў правінцыі Гуандун. Горад мяжуе з Ганконгам, што робіць рэгіён адным з самых населеных у Кітаі.

Шэньчжэнь
кіт. 深圳
Шэньчжэнь
Дата заснаваньня: 1979
Краіна: Кітай
Правінцыя: Гуандун
Кіраўнік: Чэнь Жугуй[d]
Плошча: 1989 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 10 357 938 чал.
шчыльнасьць: 5207,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+8
Тэлефонны код: 755
Паштовы індэкс: 518000
Нумарны знак: 粤B
Геаграфічныя каардынаты: 22°32′6.0″ пн. ш. 114°3′14.4″ у. д. / 22.535° пн. ш. 114.054° у. д. / 22.535; 114.054Каардынаты: 22°32′6.0″ пн. ш. 114°3′14.4″ у. д. / 22.535° пн. ш. 114.054° у. д. / 22.535; 114.054
Шэньчжэнь на мапе Кітаю
Шэньчжэнь
Шэньчжэнь
Шэньчжэнь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://english.sz.gov.cn/

Назва гораду паходзіць ад спалучэньня двух герогліфаў «шэнь» і «чжэнь», што ў перакладзе азначае «глыбокая мяжа» ці «глыбокі дрэнаж», гэтак мясцовыя жыхары называюць сыстэму арашальных каналаў на рысавых палёх. Старажытная назва населенага пункту — Пэнчэн, што ў перакладзе азначае «арліны горад».

Гісторыя

рэдагаваць

Пачатак разьвіцьцю рэгіёну быў пакладзены ў 1978 годзе, калі кіраўнік КНР Дэн Сяопін абраў яго ў якасьці адной з адмысловых эканамічных зон у рамках новага курсу рынкавых рэформаў. Акрамя пляцоўкі для эканамічных рэформаў Шэньчжэнь тады разглядаўся ўладамі Кітаю як «кітайскі адказ Ганконгу», які на той момант знаходзіўся пад ангельскім пратэктаратам.

Да пачатку рэформаў Шэньчжэнь уваходзіў у павет Баоань. У лістападзе 1979 году Шэньчжэнь быў перададзены ў прамое падначаленьне правінцыйнаму ўраду. У траўні 1980 году Шэньчжэнь афіцыйна стаў першай асаблівай эканамічнай зонай Кітаю. Зь лістапада 1988 году Шэньчжэнь стаў адміністрацыйнай адзінкай з правінцыйным узроўнем эканамічных паўнамоцтваў.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць