Талмуцішкі

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Талму́цішкі[1]вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Студзянцу. Уваходзяць у склад Каранёўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Талмуцішкі
лац. Tałmuciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Каранёўскі
Насельніцтва: 4 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231035
СААТА: 4256824094
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′47.02″ пн. ш. 26°13′45.01″ у. д. / 54.4130611° пн. ш. 26.2291694° у. д. / 54.4130611; 26.2291694Каардынаты: 54°24′47.02″ пн. ш. 26°13′45.01″ у. д. / 54.4130611° пн. ш. 26.2291694° у. д. / 54.4130611; 26.2291694
Талмуцішкі на мапе Беларусі ±
Талмуцішкі
Талмуцішкі
Талмуцішкі
Талмуцішкі
Талмуцішкі
Талмуцішкі

Таламот або Талмут (Talamot, *Talmut[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Талейка, Дальман, Талімунт; германскія імёны Taleke, Dalman, Talamund) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[7]. Такім парадкам, імя Талмут азначае «дух дасьціпнасьці»[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

Гісторыя

рэдагаваць

Да 25 чэрвеня 2008 году вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавету[11].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 4 чалавекі
  • 2009 год — няма зьвестак[12]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 337.
  2. ^ Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. S. 90.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 400.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  9. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  11. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (рас.)
  12. ^ Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году

Літаратура

рэдагаваць
  • Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.