Талімонт (? — па 1449) — літоўскі князь, пачынальнік роду Тальмантаў.

Талімонт
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1449
Род Сьвірскія
Бацькі Ян Эрык Сьвірскі
Дарота Сонька
Дзеці Станіслаў, Юры, Ян

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Талімонт (імя)

Імя Талімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Талімонт складаецца з фармантаў -тал-, які паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Талімонт азначае «гарлівая дасьціпнасьць»[3].

Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Thalymunth, duce de Swyr (28 верасьня 1449 году)[4].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага княскага роду Сьвірскіх, сын Яна Эрыка (Johannis alias Krik) і Дароты Сонькі. Меў братоў Івашку (Vaszko), Некраша (Nyechrasz), Юрыя (Goorgius), Даўгерда (Daugyr), Пятра і Міхала[5].

Упамінаецца 28 верасьня 1449 году, калі яго маці (Dorothea alias Sonyka) надала віленскім францішканам дзесяціну зь зямлі ў Мядзеле[6].

Відаць, меў сыноў Станіслава, Юрыя і Яна[7].

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Грамату з наданьнем віленскім францішканам (1449 год) Дарота Сонька Сьвірская змацавала пячацьцю з рускім надпісам[8][9]:

КНЯЗЯ … ПЕЧАТЬ

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
  5. ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 195.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220—221.
  7. ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 197.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178.

Літаратура рэдагаваць