Каранёўскі сельсавет (Смаргонскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Каранёўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Карані.
Каранёўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць25 чэрвеня 2008 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені, Хвецавічы — ліквідаванага Бялкоўшчынскага сельсавету[1].
Вайсковыя помнікі
рэдагаваць- Гавуці — нямецкія могілкі часоў Першай сусьветнай вайны з помнікам і каталіцкай капліцай[2].
- Глінна — каля вёскі знаходзяцца могілкі ўдзельнікаў Першай сусьветнай вайны з часткова захаваўшыміся помнікамі расейскім і нямецкім салдатам[3].
- Мацюляны — мэмарыяльны камень часоў Першай сусьветнай вайны[4].
- Панара — нямецкія могілкі часоў Першай сусьветнай вайны[5].