Бялкоўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Бялкоўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагаваць25 чэрвеня 2008 году сельсавет ліквідаваны рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў[1]. Усе населеныя пункты — Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені, Хвецавічы — перададзеныя Каранёўскаму сельсавету.