Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Ізраілі
Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Дзяржаве Ізраіль складаецца з 9 аб’ектаў (на 2018 рок), што складае 0.8 % ад агульнае колькасьці (1199 на 2024[1]). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс з культурных крытэраў. Акрамя таго, яшчэ адзін аб’ект — Старое места Ерусаліму — афіцыйна не прызнанае ЮНЭСКО як частка Ізраілю. Старое места Ерусаліму і ягоныя муры з 1982 року знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны пад пагрозай.
Па стане на 2018 рок яшчэ 18 аб’ектаў на тэрыторыі Ізраілю знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[2]. Дзяржава Ізраіль ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 кастрычніка 1999 року[3]. Першыя два аб’екты былі занесеныя ў сьпіс у 2001 року на 25-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[4].
Сьпіс
рэдагавацьУ дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Назва | Выява | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Зьвесткі ЮНЭСКО | Апісаньне |
---|---|---|---|---|---|
Масада (па-габрэйску: מסדה) |
Юдэйская пустыня 31°18′58″ пн. ш. 35°21′14″ у. д. / 31.316° пн. ш. 35.354° у. д. |
I стагодзьдзе да н. э. | 1040; 2001; iii, iv, vi |
Старажытная крэпасьць, якая знаходзіцца каля ізраільскага места Арад, ля паўднёвага ўзьбярэжжа Мёртвага мора. У 25 годзе да н. э. цар Ірад Вялікі, нашчадак ідумеяў, што прынялі юдаізм, збудаваў сховішча для сябе і сваёй сям’і, значна ўмацаваўшы і дабудаваўшы існую на гэтым месцы крэпасьць хасманэйскага пэрыяду. | |
Старое места Акі (па-габрэйску: העיר העתיקה של עכו) |
узьбярэжжа Міжземнага мора 32°55′19″ пн. ш. 35°04′12″ у. д. / 32.922° пн. ш. 35.07° у. д. |
1054, XVIII стагодзьдзе | 1042; 2001; ii, iii, v |
Першыя згадкі пра Акру датаваныя 1800 р. да н. э. У Бібліі згаданы пад іменем А́ка ў кнізе Судзьдзяў у сувязі з расьсяленьнем калена Ашэра. Сапраўдную вядомасьць Ацы прынесла эпоха крыжовых паходаў. У XVIII стагодзьдзі басьнійскі ўладар Акі Ахмэд Аль-Джазар працягнуў рэстаўрацыю места, збудаваў новыя мячэты на месцы крыжацкіх цэркваў, умацаваў сьцены, узьвёў сабе палац. | |
Белае Места Тэль-Авіву (па-габрэйску: העיר הלבנה) |
Тэль-Авіў 32°04′41″ пн. ш. 34°46′26″ у. д. / 32.078° пн. ш. 34.774° у. д. |
1930-я — 1950-я | 1096; 2003; ii, iv |
||
Біблійныя курганы | Мэгіда (па-габрэйску: תל מגידו), Хацор (па-габрэйску: תל חצור), Бэер-Шэва (па-габрэйску: תל באר שבע) | Жалезны век | 1108; 2005; ii, iii, iv, vi |
Тэлі (курганы) характэрныя для краінаў Бліжняга Ўсходу. На іхнім месцы існавалі месты, неаднакроць згаданыя ў Бібліі (Танаху). | |
«Кадзільны шлях» (па-габрэйску: דרך הבשמים) |
пустыня Нэгэў | III стагодзьдзе да н. э. — II стагодзьдзе да н. э. | 1107; 2005; iii, v |
Чатыры старажытныя набатэйскія месты — Галуца, Мамшыт, Аўдат і Шыўта, разам з вакольнымі цьвердзямі і сельскагаспадарчымі відарысамі, разьмешчаныя ўздоўж шляху, па якім перавозілі да Міжземнага мора ладан і спэцыі. | |
Сьвятыя мясьціны бахаістаў у Хайфе і Заходняй Галілеі (па-габрэйску: המקומות קדושים לבהאים בחיפה ובגליל המערבי) |
Хайфа і Ака | XX стагодзьдзе | 1220; 2008; iii, vi |
Адміністрацыйны цэнтар і сьвятыя месцы веры бахаі. У Хайфе разьмешчаныя Сусьветны дом справядлівасьці, тэрасныя сады і храм Баба. За два кілямэтры на поўнач ад Акі разьмешчаны парк, у цэнтры якога — маленькая хатка, унутры якой разьмешчаная магіла Бахаулы — заснавальніка бахайскай рэлігіі. | |
Помнікі эвалюцыі чалавецтва (па-габрэйску: נחל מערות) |
гара Кармэль | Дагістарычная эпоха | 1393; 2012; iii, v |
Археалягічныя раскопкі дагістарычных чалавечых культур (сучаснага чалавека і неандэртальскай) у пячорах Табун, Джамаль, эль-Вад і Схуль. | |
Пячоры Марэшы і Бэт-Гурвіну ў Юдэйскай даліне як мікракосм зямлі пячораў | Паўднёвая акруга | — | 1370; 2014; v |
Каля 3500 падземных пячораў пад колішнімі местамі Марэшай і Бэн-Гурвінам. Пячоры былі выразаныя дзеля выкарыстаньня як цыстэрны, лазьні, галубятні, стайні, храмы, сховішчы ці месцы пахаваньняў. | |
Нэкропаль Бэйт Шэарыму: помнік жыдоўскага адраджэньня | Хайфская акруга | I стагодзьдзе да н. э. | 1471; 2015; ii, iii | Нэкропаліс складаецца з катакомбаў, дзе хавалі жыдоў пасьля здушэньня другога паўстаньня супраць Рымскай імпэрыі. Катакомбы — помнік мастацтва з надпісамі па-грэцку, арамэйску, пальмірску і на іўрыце. |
Ерусалім
рэдагавацьЕрусалім мае асаблівы статус як месца разьмяшчэньня сьвятыняў юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Як Ізраіль, так і Палестынская аўтаномія афіцыйна лічаць яго сваёй сталіцай, не прызнаючы такога права за іншым бокам. Ізраільскі сувэрэнітэт над усходняй часткаю места афіцыйна ня быў прызнаны ААН, ЮНЭСКО і значнай часткаю міжнароднае супольнасьці. У Ерусаліме знаходзяцца Кнэсэт і ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраілю. Органы ж улады Палестынскай аўтаноміі ніколі ў ім не разьмяшчаліся.
Ерусалім як аб’ект сусьветнае спадчыны быў прапанаваны Ярданіяй.
Назва | Выява | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Зьвесткі ЮНЭСКО | Апісаньне |
---|---|---|---|---|---|
Старое места і сьцены Ерусаліму (па-габрэйску: העיר העתיקה בירושלים וחומותיה) |
Ерусалім | Больш за 4000 гадоў таму | 148; 1981; ii, iii, vi |
Ерусалім зьяўляецца калыскаю трох рэлігій — юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Тут разьмешчаныя сьвятыні гэтых рэлігій — Сьцяна плачу (Заходняя сьцяна Ерусалімскага храму), Храм Труны Гасподняй, мячэты Амара і Аль-Акса. Агулам налічваецца 220 гістарычных манумэнтаў і збудаваньняў. |
Кандыдаты ў сьпіс
рэдагавацьУ дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Ізраілю ў якасьці кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў.
Назва | Выява | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Зьвесткі ЮНЭСКО | Апісаньне |
---|---|---|---|---|---|
Трохаркавая брама Дану і вытокі Ярдану | Паўночная акруга | — | 1469; 2000; iv, vi, vii, x |
Трохаркавая брама ў старажытным месьце Дан і вытокі Ярдану | |
Старажытныя сынагогі ў Галілеі | Паўночная акруга | Ад рымскага пэрыяду | 1470; 2000; iii, vi |
Сынагогі Мэрон, Гуш-Халаў, Наварын, Бар-Ам, Бэйт-Альфа, Каразім і Капэрнаум | |
Галілейскія падарожжы Ісуса і апосталаў | Паўночная акруга | I стагодзьдзе | 1471; 2000; iii, vi |
Улучае такія месцы, як Назарэт, Тыбэрыя, Кафр-Кана і Капэрнаўм | |
Галілейскае мора і старажытныя месцы | Паўночная акруга | 1473; 2000; зьмяшаныя |
Галілейскае мора — адно з найніжэйшых мясьцін на Зямлі (210 м ніжэй за ўзровень мора). Плошча возера складае 168 км², а пэрымэтр — 55 км. Старажытныя месты, разьмешчаныя ў гэтым раёне — Тыбэрыя, Хамат-Гадэр, Каразім, Курсі, Капэрнаўм і Табгха. | ||
Палац Харват Міньнім | Паўночная акруга | 705—715 | 1474; 2000; iv |
Хірбат аль-Мінья быў збудаваны як арабскі палацавы комплекс падчас кіраваньня амеядзкага каліфа аль-Валіда I. Раскапаны ў 1932 року. | |
Арбэль (Арбэль, Набі Шуайб, Рогі Хатына) | Паўночная акруга | часы Першага храму | 1475; 2000; зьмяшаныя |
Старажытнае паселішча Бэйт Арбэль згаданае ў Бібліі ў пэрыяд Першага храму. Вядомае таксама ўнікальнымі ўмацаванымі пячорамі. Побач знаходзіцца месца пахаваньня Ётра, цесьця Майсеева, месца пілігрымак. Яшчэ адно значнае месца — г.зв. «Рогі Хіціма» — месца вялікай бітвы між арабамі і крыжакамі ў 1187 року, якое атрымала назву з-за двух гораў, разьмешчаных па бакі даліны Хіцім. | |
Дэганія і Нахаляль | паўночны Ізраіль | 1910 і 1921 адпаведна | 1478; 2000; v, vi |
Дэганія Алеф — першы кібуц, заснаваны жыдоўскімі сіяністамі ў Палестыне. У 1921 року частка жыхароў кібуцу заснавалі першае паселішча з новай формай уласнасьці — машаў Нахаляль. Правобразам ідэяў, увасобленых у паселішчах, стаў твор Томаса Мора «Ўтопія» (1516). | |
Бэт Шэан | Паўночная акруга | VI—V стагодзьдзе да н. э. | 1479; 2000; ii, iv, v, vi |
Бэт Шэан — адзінае места з Дэкаполісу, разьмешчанае на захад ад Ярдану, адно з найстарэйшых на Блізкім Усходзе, на скрыжаваньні дарог да Ўрадлівага паўмесяцу. | |
Кесарыя | узьбярэжжа Міжземнага мора | 25—13 да н. э. | 1480; 2000; ii, iv, v, vi |
Збудаваная як партовае места царом Юдэі Ірадам, які назваў яе ў гонар свайго патрона цэзара Актавіяна Аўгуста. Пасьля разбурэньня Ерусаліму Кесарыя стала самым значным горадам краіны. Умацаваная сьценамі ў VI, IX і XIII стагодзьдзях. | |
Белы мячэт у Рамле | Рамла | 720; 1268 | 1482; 2000; ii, iv |
Збудаваны ў 715—720 роках мячэт быў разбураны землятрусам у 1034. Па сканчэньні крыжацкай акупацыі ён быў перабудаваны, пасьля яшчэ раз у XIV стагодзьдзі пасьля чарговага землятрусу. Захаваўся толькі мінарэт. | |
Ерусалім (пашырэньне) | Больш за 4000 гадоў таму | 1483; 2000; i, ii, iii, iv, v, vi |
Прапанаванае Ізраілем пашырэньне да ўжо існуючага аб’екту «Старое места і сьцены Ерусаліму». У 2001 року прыняцьце рашэньня па гэтым аб’екце было прыпыненае да высьвятленьня статусу Ерусаліму паводле міжнароднага права, або да тае пары, калі абодва бакі (Ізраіль і Палестынская аўтаномія) пададуць супольную заяўку. | ||
Гара Карком | пустыня Нэгэў | верхні палеаліт | 1488; 2000; iii, v |
Падчас раскопак на гары быў выяўлены буйны культавы помнік са шматлікімі алтарамі, кромлехамі, менгірамі і больш за 40 000 наскальных малюнкаў. Некаторыя дасьледнікі высунулі вэрсію, што Карком (араб. Джабаль-Ідэйд) — біблійная гара Сынай. | |
Даліна Тымна | пустыня Араба, на поўнач ад Акабскай затокі | 1489; 2000; зьмяшаныя |
Тымна здаўна была месцам здабычы мінэралаў і выплаўкі руды. Тут знаходзяцца паклады меднай руды, малахіту, халькацыту з дамешкамі азурыту, купрыту і паратакаміту. У ніжэйшым слоі, недасяжным для антычнае цывілізацыі, выяўленыя руды хрызакольнай групы.
Уражваюць геалягічныя формы тутэйшых скалаў (Саламонавы слупы, скала-грыб, шматлікія аркі) і пясок — ён можа быць чырвоны, жоўты, аранжавы, шэры, цёмна-карычневы, чорны і нават сьветла-зялёны ці сіні побач зь меднымі пакладамі. | ||
Крыжацкія цьвердзі | Арсуф, Атліт, Бэльвуар, Манфор | XII—XV стагодзьдзі | 1491; 2000; iv, v, vi |
Цьвердзі былі цэнтрамі ўлады і адміністрацыі крыжакоў, яскравымі прыкладамі пасяленьняў тае эпохі, прыкладамі эўрапейскай архітэктуры на Ўсходзе. Кожная зь іх рэпрэзэнтуе розныя рыцарскія ордэны — тэўтонаў, гаспітальераў, тампліераў. | |
Махтэшым | пустыня Нэгэў | 1486; 2001; зьмяшаныя |
У непаўторным геалягічным ляндшафце пустыні Нэгэў прысутнічаюць пяць далінаў, абмежаваных крутымі вапняковымі і даламітавымі схіламі, якія зьнізу завяршаюцца крохкім пескавіком. Гэта так званыя «эразійныя кратэры», якія вядомыя ва ўсім сьвеце паводле габрэйскага тэрміну «махтэш» (мн. «махтэшым»). Найвялікшы зь іх — Рамон — мае даўжыню 38 км, шырыню 6 км і глыбіню 450 м. | ||
Вялікая рыфтавая даліна | Даліна Хула | 1886; 2004; зьмяшаныя |
Даліна Хула служыць прыстанкам для птушак падчас пералётаў між Афрыкай, Эўропай і Азіяй. Шторок празь яе пралятаюць каля 500 мільёнаў птушак. У 1950 балоты былі асушаныя з мэтай барацьбы з малярыяй. У пачатку 1990-х частка даліны ізноў наводненая дзеля аднаўленьня экасыстэмы. | ||
Ліфта (Мэй Нафтаах) — традыцыйная горная вёска | Ерусалімская акруга | 6061; 2015; ii, iii, v |
Закінутая палестынская вёска з арыгінальнымі пабудовамі, ляском, сельскагаспадарчымі надзеламі. Захаваліся археалягічныя заклады ранейшых пэрыядаў. | ||
Эйн Карэм, вёска і ейны культурны ляндшафт | Ерусалімская акруга | 6062; 6062; ii, iii, v, vi |
Старадаўняя горная вёска, дзе здабывалі камень на пабудову Другога Храму. У хрысьціянстве вядомая як месца сустрэчы цяжарных маці Ісуса Хрыста і Яна Хрысьціцеля. |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана доступу 21 ліпеня 2018 г.
- ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 21 ліпеня 2018 г.
- ^ The States Parties — Israel (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 16 кастрычніка 2012 г.
- ^ World Heritage Committee Inscribes 31 New Sites on the World Heritage List (анг.). UNESCO World Heritage Centre (13 сьнежня 2001). Праверана 16 кастрычніка 2012 г.