Сіянізм
жыдоўскі нацыяналістычны рух
Сіяні́зм (па-габрэйску: צִיּוֹנוּת, цыёнут — ад назвы гары Сіён у Ерусаліме) — палітычны рух, мэтай якога зьяўляецца аб’яднаньне й адраджэньне габрэйскага народу на яго гістарычнай радзіме — у Ізраілі (Эрэц-Ісраэль), а таксама ідэалягічная канцэпцыя, на якой гэты рух грунтуецца. Ідэалёгія сіянізму аб’ядноўвае розныя па сваёй арыентацыі рухі — ад лева-сацыялістычных да артадаксальна-рэлігійных. Да Другой сусьветнай вайны (гл. Галакост) сіянізм быў адным з найбольш буйных грамадзка-палітычных рухаў габрэйскага народу (разам Бундам і тэрытарыялізмам).
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Гісторыя сіянізму на сайце Габрэйскага агенцтва
- Цэнтральны сіянісцкі архіў (Ерусалім) (іўр.)(анг.)