Дзяржава Палестына

(Перанакіравана з «Палестынская аўтаномія»)
Дзяржава Палестына
السلطة الوطنية الفلسطينية
Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я'
Сьцяг Палестынскай аўтаноміі Герб Палестынскай аўтаноміі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Biladi, Biladi…»
Дзяржаўны гімн
«Biladi»
Месцазнаходжаньне Палестынскай аўтаноміі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Рамала, Газа (дэ-факта)
Усходні Ерусалім (дэ-юрэ)
Найбуйнейшы горад Усходні Ерусалім, Газа
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Махмуд Абас
Салям Фаяд
Плошча
 • агульная

6220 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
124-е месца ў сьвеце
4 260 636
623,52/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$11,95 млрд
$2900
Валюта Новы шэкель
Незалежнасьць
— Заснаваная

4 траўня 1994
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код ++970

Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва, прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (السلطة الوطنية الفلسطينية}} — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на цяперашні момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.

Органы ўладыРэдагаваць

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палестынскіх тэрыторыяў, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Ўсходняга Ерусаліму.

Афіцыйныя асобы ПАРэдагаваць

ПрэзыдэнтыРэдагаваць

Старшыні ПЗРРэдагаваць

Старшыні Палестынскай рады міністраўРэдагаваць

Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10—12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА

18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Ерыхоне.

Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

Заканадаўства і межыРэдагаваць

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005, усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш чым на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палестына на цяперашні час ня мае рэальнага сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анклявы, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцыяў:

11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаномііРэдагаваць

Заходні бераг ракі ЯрданРэдагаваць

Спрэчныя тэрыторыіРэдагаваць

Сэктар ГазаРэдагаваць

Праект Канстытуцыі Дзяржавы ПалестынаРэдагаваць

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць межаў Палестыны па стане на 4 чэрвеня 1967 году.

Гл. таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дзяржава Палестынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў