Паўднёвая акруга (Ізраіль)
Паўднёвая акруга (па-габрэйску: מחוז הדרום, Mehoz HaDarom; па-арабску: لواء الجنوب) — найвялікшая зь сямі адміністрацыйных акругаў дзяржавы Ізраіль — агульная плошча складае 14 185 км²[1]; але з улікам таго, што большую частку тэрыторыі займаюць пустыні Нэгеў і Арава, у акрузе пры гэтым найменьшая шчыльнасьць насельніцтва — 79 чал./км².
Паўднёвая акруга | ||
| ||
На іўрыце | מחוז הדרום | |
па-арабску | لواء الجنوب | |
Адміністрацыйны цэнтар | Бээр-Шэва | |
Найбуйнейшы горад | Ашдод | |
Гарады | 12 | |
Мясцовыя рады | 12 | |
Рэгіянальныя рады | 15 | |
Прыродныя зоны | 11 | |
Насельніцтва | 1 121 600 (2011) | |
Плошча | 14 185 км² |
На поўначы мяжуе з Цэнтральнай, Ерусалімскай акругамі, Юдэяй і Самарыяй; на ўсходзе — з мугафазамі Карак , Тафіла і Акаба Ярданіі; на захадзе — з мугафазамі Паўднёвы і Паўночны Сынай Эгіпту, а таксама з сэктарам Газа.
Адміністрацыйны цэнтар — Бээр-Шэва. Найбуйнейшы горад па колькасьці насельніцтва — Ашдод.
Гісторыя
рэдагавацьГеаграфія
рэдагавацьАдной зь геаграфічных асаблівасьцяў Паўднёвай акругі зьяўляецца тое, што яна мае выйсьце да двух акіянаў: празь міжземнаморскія пляжы Ашдоду і Ашкелёну на захадзе — да Атлянтычнага акіяну, а горад Эйлят на поўдні стаіць на беразе Акабскай затокі Чырвонага мора, якое ўваходзіць у басэйн Індыйскага акіяну.
Падакругі і прыродныя зоны
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьПа дадзеным Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраілю ў 2011 годзе ў акрузе агулам пражывала 1 121 600 чалавек[3], у тым ліку:
- Па нацыянальнасьці:
- Па веравызнаньню:
- Юдэі: 844 300 (75,3 %)
- Мусульмане: 205 500 (18.3 %)
- Хрысьціяне: 4 700 (0.4%)
- Іншыя: 66 800 (6.0%)
Муніцыпальны падзел
рэдагавацьПадакругі | Гарады | Мясцовыя рады | Рэгіянальныя рады |
---|---|---|---|
Ашкелён[4] |
|
||
Бээр-Шэва[5] |
Крыніцы
рэдагавацьКаардынаты: 30°40′ пн. ш. 34°50′ у. д. / 30.667° пн. ш. 34.833° у. д.