Ерусалімская акруга
Ерусалімская акруга (па-габрэйску: מחוז ירושלים, Mekhoz Yerushalayim; па-арабску: منطقة القدس) — адна зь сямі адміністрацыйных акругаў дзяржавы Ізраіль. Мяжуе з Цэнтральнай і Паўднёвай акругамі, а таксама зь Юдэяй і Самарыяй. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Ерусалім.
Eрусалімская акруга | ||
| ||
На іўрыце | מחוז ירושלים | |
па-арабску | منطقة القدس | |
Адміністрацыйны цэнтар | Ерусалім | |
Найбуйнейшы горад | Ерусалім | |
Гарады | 2 | |
Мясцовыя рады | 3 | |
Рэгіянальныя рады | 1 | |
Прыродныя зоны | 2 | |
Насельніцтва | 968 800 (2011) | |
Плошча | 653 км² |
Агульная плошча акругі — 653 км² (з Усходнім Ерусалімам уключна).
Геаграфія
рэдагавацьПадакругі і прыродныя зоны
рэдагавацьЕрусалімская падакруга (тэрытарыяльна супадае з акругай) уключае Юдэйскія горы і Юдэйскую раўніну[1].
Дэмаграфія
рэдагавацьУ акрузе пражывае пятая частка (21%) арабскага насельніцтва Ізраілю[2]. Большасьць арабаў у акрузе складаюць палестынцы, якія, нягледзячы на права атрыманьня грамадзянства Ізраілю, не атрымліваюць яго па ўласным выбары, а меншасьць — гэта арабы Ізраілю, што жывуць у Абу-Гошы, Бэт-Сафафе і Ўсходнім Ерусаліме, дзе адмыслоўцы арабскай нацыянальнасьці пачалі сяліцца з канца 1970-х гадоў, пераважна з мэтаю забясьпячэньня мясцовага насельніцтва юрыдычнымі і іншымі паслугамі.[3]
Па зьвестках Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраілю ў 2011 годзе ў акрузе агулам пражывала 968 800 чалавек[4], у тым ліку:
- Па нацыянальнасьці:
- Па веравызнаньні:
- Юдэі: 650 000 (67,1%)
- Мусульмане: 291 100 (30%)
- Хрысьціяне: 15 300 (1,6%)
- Іншыя: 12 100 (1,3%)
Муніцыпальны падзел
рэдагавацьПадакругі | Гарады | Мясцовыя рады | Рэгіянальныя рады |
---|---|---|---|
Ерусалімская[5] |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЕрусалімская акруга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 31°45′ пн. ш. 35°00′ у. д. / 31.75° пн. ш. 35° у. д.