Мінарэт
Мінарэ́т (па-арабску: منارة, манара, «маяк») — у архітэктуры ісламу вежа (круглая, квадратная або шматгранная ў сячэньні), зь якой муэдзін заклікае вернікаў на малітву. Мінарэт ставіцца побач зь мячэтам або ўключаецца ў яго кампазыцыю. Спачатку мінарэты часта мелі вітую лесьвіцу або пандус звонку (сьпіралепадобныя мінарэты), потым — унутры вежы.
Адрозьніваюцца два асноўныя тыпы мінарэтаў: чатырохгранныя (Паўночная Афрыка) і кругластвольныя (Блізкі і Сярэдні Ўсход). Мінарэты ўпрыгожваліся ўзорным цагляным мурам, разьбой, паліванай керамікай, ажурнымі бальконамі (шэрэфэ).
Малыя мячэты звычайна маюць адзін мінарэт (або ня маюць наогул), сярэднія — два; у вялікіх султанскіх мячэтах у Стамбуле было ад чатырох да шасьці мінарэтаў. Самая вялікая колькасьць мінарэтаў, дзевяць, у мячэце Аль-Харам у Мэцы.
У цяперашні час муэдзін ужо не паднімаецца на мінарэт, а яго голас трансьлюецца ўсталяванымі на мінарэце (звычайна чатырма) дынамікамі, часта ў запісе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМінарэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў