Вялікая рыфтавая даліна

Вялікая рыфтавая даліна — буйнае рыфтавае ўтварэньне рэльефу, якое распасьціраецца прыкладна на 6000 км ад паўночнай Сірыі да цэнтральнага Мазамбіка ў Усходняй Афрыцы. Шырыня даліны складае ад трыццаці да ста кілямэтраў, глыбіня — ад некалькіх сотняў да тысяч мэтраў. Сфармавалася ў выніку геалягічных зрухаў на мяжы Афрыканскай і Аравійскай тэктанічных пліт.

Шэраг навукоўцаў зьвязвае з Вялікай рыфтавай далінай пачатковыя этапы эвалюцыі чалавечай галіны гамінідаў.

Спасылкі

рэдагаваць