Сьвіцічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Сьві́цічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 40 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 28 км на паўночны захад ад Берасьця і за 12 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Сьвіцічы ўваходзяць у Агародніцкі сельсавет, знаходзяцца ў складзе ААТ «Александрыя-Агра».
Сьвіцічы | |
трансьліт. Śvicičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225082[1] |
СААТА: | 1240848066 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′16″ пн. ш. 23°23′29″ у. д. / 52.32111° пн. ш. 23.39139° у. д.Каардынаты: 52°19′16″ пн. ш. 23°23′29″ у. д. / 52.32111° пн. ш. 23.39139° у. д. |
± Сьвіцічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- XVI ст.: паселішча Сьвецічова ў Берасьцейскім павеце спачатку Падляскага, а пазьней Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
- 1519: шляхецкая ўласнасьць.
- 1647: Андрэй Война прадаў Сьвіцічы разам з Высокім і вёскамі Лумна, Расна і іншымі віцебскаму ваяводу Паўлу Яну Сапегу.
- 1795: пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- 1833: згодна 8-й рэвізіі у Сьвіцічах 433 сялянскія душы, у тым ліку 277 працаздольных, 62 цяглавыя гаспадаркі, 37 дваровых людзей.
- у сярэдзіне XIX ст.: маёнтак і вёска Сьвіцічы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уласнасьць Віслоцкіх.
- 1845: паводле інвэнтару ў маёнтку больш за 1880 дзесяцінаў сельгасугодзьдзяў. У склад маёнтку ўваходзілі фальварак Сьвіцічы і 5 вёсак (Сьвіцічы, Вярба, Пяскі, Малыя і Вялікія Камарнікі). У вёсцы Сьвіцічы на гэты час налічвалася 19 двароў і 127 жыхароў.
- 1857: 100 рэвіскіх душ.
- у канцы XIX ст.: вёска і маёнтак у Высока-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1890: маёнтак належаў Аляксандру Віслоцкаму, мелася 721 дзесяціна сядзібнай і ворыўнай зямлі, усяго 1186 дзесяцінаў сельгасугодзьдзяў; вёска ў Сьвіціцкай сельскай грамадзе, 197 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: 25 двароў, 155 жыхароў, хлебазапасная крама.
- 1905: 153 жыхары.
- 1921: калёнія і вёска Сьвіцічы ў складзе Высока-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у калёніі Сьвіцічы 25 двароў, 135 жыхароў, у вёсцы — 21 двор, 93 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У вёсцы — 32 двары і 220 жыхароў, у хутарах — 27 двароў і 170 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 81 вучань.
- 1950: арганізаваны ў вёсцы калгас «Маяк» аб’ядноўваў 13 гаспадарак.
- 1952: у калгасе «Бальшавік» (у 1962 годзе перайменаваны ў калгас «Дружба»)
- 1960: 179 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
- 1970: 143 жыхары.
- 1972: хутары зьліліся зь вёскай.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 56 жыхароў
- 2005 год — 53 жыхары, 24 двары[3]
- 2010 год — 39 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 82
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 78.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьвіцічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў