Сураж (Польшча)

места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Сураж (польск. Suraż) — места у Польшчы, на рацэ Нарве. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 992 чалавекі.

Сураж
лац. Suraž
польск. Suraż
Гара каралевы Боны і касьцёл
Гара каралевы Боны і касьцёл
Герб Суражу
Першыя згадкі: 1390
Горад з: 16 верасьня 1445
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Плошча: 33,86 км²
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 983 чал.
шчыльнасьць: 29,03 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 18-105
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 22°57′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 22.95° у. д. / 52.95; 22.95Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 22°57′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 22.95° у. д. / 52.95; 22.95
Сураж на мапе Польшчы
Сураж
Сураж
Сураж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://bip.um.suraz.wrotapodlasia.pl/

Сураж Падляскі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Старая Спаская царква і новая мураўёўка, 1899 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Паводле летапісных зьвестак, сын Міндоўга Эрдзівіл у час выправы на яцьвягаў у 1241 годзе знайшоў тут разбураны татарамі замак, які загадаў адбудаваць і засяліць. Потым Сураж належаў вялікаму князю Гедзіміну, яго сыну Кейстуту, а пазьней Вітаўту. У 1392 годзе крыжакі захапілі замак, аднак неўзабаве яго вызваліў Ягайла. 16 верасьня 1445 году кароль і вялікі князь Казімер надаў Суражу Магдэбурскае права[1]. Перад 1560 годам у месьце дзеялі цэрквы Сьвятога Спаса, Сьвятога Яна і Сьвятых Пятра і Паўла.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Сураж перайшоў да Каралеўства Польскага. На пячатцы 1582 году фіксуецца мескі герб: «у блакітным полі залаты карп»[2]. У 1590 годзе тут заснавалі арыянскі збор (існаваў да 1612 году)[3]. У Паўночную вайну швэдзкія войскі зьнішчылі замак у Суражы. На 1775 год у месьце было 99 будынкаў.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сураж апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 году мястэчка на пэўны час вызвалілі з-пад расейскага панаваньня. Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады збудавалі ў Суражы мураваную царкву-мураўёўку. На 1867 год у мястэчку было 176 драўляных жылых дамоў, дзеялі 3 царквы (1 мураваная), 2 касьцёлы (1 мураваны), каталіцкая капліца і 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі 2 крамы. 6 лютага 1875 году зьявіўся праект расейскага гербу Суражу.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сураж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 206 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сураж акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сураж увайшоў у склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сураж Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 1475 чал. (739 муж. і 736 жан.), зь іх 1035 каталікоў і 322 юдэі; 1878 год — 1119 чал. (522 муж. і 597 жан.), зь іх 871 каталік, 30 праваслаўных і 218 юдэяў[5]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1180 чал., зь іх паводле веры 1048 каталікоў, 7 праваслаўных, 5 эвангелістаў і 120 юдэяў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 1112 палякаў, 2 беларусы і 66 жыдоў[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 983 чал.; 2018 год — 992 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У Суражы працуе прыватны Археалягічны музэй Літвінчука.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Забудова гістарычная з двума Рынкамі (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Гарадзішча «Гара каралевы Боны»
  • Гарадзішча «Астравок» у Завыках
  • Касьцёл Божага Цела (1873)
  • Могілкі: каталіцкія пры касьцёле; праваслаўныя з капліцай у Завыках; юдэйскія (кіркут, 1865)
  • Помнік паўстанцам 1863 году на вуліцы Закасьцельнай

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Замак (XV або XVI ст.)
  • Сынагога (1917)
  • Царква Сьвятога Спаса
  • Царква Сьвятога Спаса (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
  • Царква Сьвятых Пятра і Паўла
  • Антоні Яблонскі — жаўнер, які ўсталяваў польскі сьцяг у 1945 годзе на Калёне перамогі ў Бэрліне
  1. ^ Jarmolik W. Prawa miejskie Suraża za Jagiellonów // Białostocczyzna. Nr. 3 (39), 1995. S. 1—5.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 241.
  3. ^ Mironczuk J. Wyznania protestanckie na obszarze dystryktu podlaskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Vol. 62, 2018. S. 148.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  5. ^ Krzywicki J. Suraż // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 593.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 10.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць