Старыя Хракавічы
Стары́я Хракаві́чы[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць ў склад Чамярыскага сельсавету.
Старыя Хракавічы лац. Staryja Chrakavičy | |
Першыя згадкі: | 1512 год |
Былая назва: | востраў Хракаў, Хракавічы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі |
Насельніцтва: | 393 чал. (2023) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247637 |
СААТА: | 3203874166 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°40′12″ пн. ш. 30°26′11″ у. д. / 51.67° пн. ш. 30.43639° у. д.Каардынаты: 51°40′12″ пн. ш. 30°26′11″ у. д. / 51.67° пн. ш. 30.43639° у. д. |
± Старыя Хракавічы |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню будучая вёска згаданая як востраў Хракаў 7 (17) сакавіка 1512 году[2][a], калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:
Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня За Указам Гасударскім Найяснейшага Караля Яго Міласці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласьці Брагіня.., аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага ў рэчку Быструю… і ў востраў Брагінскі Петкаўшчызна.., з Мастка зноў балотам папалам уздоўж у Хвойку востраў Хракаў.., у тапіла Кулешаў у Яблонаў востраў Брагінскі, каторы папалам, адтуль у востраў Жэрдзен Савенскі ў Хвашчы востраў Брагінскі…
З гэтага вынікае, што востраў Хракаў, як і востраў сяла Савічы Жэрдзен, быў памежным з воласьцю Брагінскай урочышчам, прыналежным да Любецкай воласьці Вялікага Княства Літоўскага. А як востраў меў назву, дык ці на час згадкі, ці раней там магла існаваць сядзіба.
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (разам зь Любечам і, напэўна, ужо ня востравам, а сялом Хракавічамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[4].
Карона Каралеўства Польскага
рэдагавацьНадалей Chrekowicze прысутныя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны. Тады ў ім налічвалася 6 дымоў (×6 — прыкладна 36 жыхароў)[5]. 2-м жніўня 1578 году датаваны прывілей караля Стэфана Баторыя пану Станіславу Клапоцкаму на сёлы ў Любецкім старостве — Савічы і Хракавічы[6].
Згаданыя Хракавічы (Chekowicze) і ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належалі яны да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. У вёсцы на той час было 42 падданых, агульны пабор зь якіх складаў 117 злотых і 5 грошаў[7]. Акрамя таго, у крыніцы сказана, што службай у Лесічах і зямлёй[b] у Хракавічах валодаў баярын Анахін Дзімітравіч ды мусіў «z tego służbę jednym koniem i insze powinności bojarskie do zamku lubeckiego odprawować». Атрымаў яе яшчэ ад астатняга з дынастыі Ягелонаў караля Жыгімонта Аўгуста († 1572). Права было пацьверджана трэйцім з абраных ужо каралёў — Жыгімонтам Вазай. У люстрацыі Любецкага староства 1622 году паведамляецца, што раней службу ў Лесішчах і зямлю ў Хракавічах трымалі пасэсары[c] Гарчыновічы і Дзімітравічы. Але пасьля, зь невядомых прычынаў, іх страцілі, дзеля чаго даніны зь іх запісаныя былі да Хракавічаў і мусілі выплачвацца на карысьць Любецкага замку. Згодна з тарыфам падымнага падатку 1628 году, з 11 дымоў любецкага sioła Hrehowicz[d] скарб мусіў атрымаць па 3 злотых[9]. Названая вёска таксама ў люстрацыі 1636 году[10].
Расейская імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хракавічы – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што сяло Хракавічы разам з Лоевам і іншымі добрамі належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[12]
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хракавічы ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2023 год — 393 жыхары[14]
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049-1049адв.
- ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
- ^ Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 295
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 298
- ^ Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 129
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 398
- ^ ŹD. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 88, 122, 123, 195
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
- ^ Чамярыскі сельсавет
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014