Жэрднае
Жэ́рднае[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.
Жэрднае лац. Žerdnaje | |
Першыя згадкі: | 1512 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Хракавіцкі сельсавет |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203854031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°38′24″ пн. ш. 30°12′17″ у. д. / 51.64° пн. ш. 30.20472° у. д.Каардынаты: 51°38′24″ пн. ш. 30°12′17″ у. д. / 51.64° пн. ш. 30.20472° у. д. |
± Жэрднае |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню будучая вёска згаданая як востраў Жэрдзен 7 (17) сакавіка 1512 году[2][a], калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:
Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай,.. аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага… у востраў Жэрдзен савенскі ў Хвашчы востраў брагінскі…
З гэтага вынікае, што сяла Савічаў востраў Жэрдзен быў памежным з воласьцю Брагінскай урочышчам, прыналежным да Любецкай воласьці Вялікага Княства Літоўскага. А як востраў меў назву, дык ці на час згадкі, ці раней там магла існаваць сядзіба.
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (у яго складзе і Любеч з Савічамі і востравам Жэрдзен), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[4].
Карона Каралеўства Польскага
рэдагавацьУ люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году згаданая зямля Жэрдзенская. Сказана, што яшчэ астатні з дынастыі Ягелонаў кароль Жыгімонт Аўгуст († 1572) аддаў яе вечным правам у пасэсію продкам любецкіх баяраў Хвілімонавічаў, зразумела, з абавязкам нясеньня вайсковай службы. Права было пацьверджана трэйцім з абраных ужо каралёў — Жыгімонтам Вазай. У люстрацыі Любецкага староства 1622 году зазначана, што папярэднія трымальнікі добраў Хвілімонаўцы гэтым разам не падалі пісьмовых доказаў на права валоданьня імі. Названая Жэрдзенская зямля і ў люстрацыі 1636 году. Прычым, тут патлумачана: яна зьяўлялася хіба часткай Жэрдзенскага грунту сяла Савічаў[b]. Паведамляецца, што шляхетны Нічыпар Калінічэнка з братамі мелі прывілей караля Ўладзіслава ад 7 верасьня 1634 году, якім пацьвярджалася даўнейшае, ад караля Жыгімонта Аўгуста атрыманае, права на валоданьне тымі добрамі, а ў дадатак, на варэньне піва і мёду, на паленьне гарэлкі Ізноў жа пры умове выкананьня вайсковай павіннасьці[6].
Расейская імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Жэрднае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7].
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 2 верных мужчынскага і 2 жаночага полу з фальварку Жэрднае былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[8].
Згодна зь перапісам 1897 году, у Жэрдным — фальварак, 3 двары, 15 жыхароў[9]. На 1909 год зьвесткі пра фальварак ужо адсутныя, але паведаляецца пра вёску з 65 дварамі і 284 жыхарамі[10]. У кліравой ведамасьці Грушнаўскай царквы за 1913 год, аднак, сказана, што ў Жэрдным было 32 двары, а ў іх — 128 мужчынскага і 126 жаночага полу верных[11].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жэрднае ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1986 год — жыхары (54 сем'і) пераселеныя ў незабруджаныя радыёнуклідамі мясьціны.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Поўны зьмест дакумэнту гл.:[3]
- ^ У сувязі з гэтым, ня можа не зьдзіўляць сьцьверджаньне І. В. Кандрацьева пра немажлівасьць дакладнай лякалізацыі Жэрдзена (ня Жэрдзеншчыны). Тым болей, што аўтар гіпатэтычна дапусьціў яго знаходжаньне на тэрыторыі сучаснага Рыпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049-1049адв.
- ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
- ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ^ Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 309
- ^ ŹD. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 91, 125, 205
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 81
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 61
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41158. А. 114
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.