Сьвятлана Акружная

беларуская акторка тэатру і кіно

Сьвятла́на Арцё́маўна Акружна́я (нар. 26 студзеня 1947, Чарнаўцы, цяпер Украіна) — беларуская акторка тэатру і кіно.

Сьвятлана Акружная
Род дзейнасьці акторка
Дата нараджэньня 26 студзеня 1947(1947-01-26) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці з 1969-га
Пасада сяброўка Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі
Тэрмін 2000—2008
Бацька Арцём
Дзеці сын Зьміцер[1]
Узнагароды

Народная артыстка Беларусі (1991). Узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны (2007). Ляўрэатка тэатральнай узнагароды «Крыштальная Паўлінка» (2002), прэзыдэнцкай прэміі «За духоўнае адраджэньне» (2006), Віцебскай абласной прэміі «За мацярынскую мужнасьць» (1996) і міжнароднай прэміі сьвету (2005) Амэрыканскага біяграфічнага інстытуту[2].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 6-гадовым узросьце патрапіла з бацькамі на прагляд фільму «Ўзрост каханьня» з Лялітай Торэс, пасьля чаго вырашыла стаць артысткай. Мела старэйшую сястру, якая памерла ў дзяцінстве праз хваробу. У 1964 годзе вярнулася з Украіны на Радзіму бацькі-вайскоўца ў Беларусь, дзе паступіла ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Навучалася ў народнага артыста Зьмітра Арлова. На 3-й курсе інстытуту кіраўніцтва Беларускага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску падало заяўку, каб узяць яе на працу[2].

У 1969 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Паступіла на працу акторкай у Беларускі тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску. Выконвала лірыка-драматычныя, востракамэдыйныя і характарныя ролі: Дачка (Андрэй Макаёнак «Зацюканы апостал»), Люська (Аляксей Дудараў «Радавыя», Анютка (Леў Талстой «Улада цемры», Галя Чацьвяртак (Барыс Васільеў «А сьвітаньні тут ціхія»), Катрын (Бэртальд Брэхт «Матухна Кураж і яе дзеці»), Люсі Мэрыкур (П. Шэно «Будзьце здаровы!») і Франка (Эліза Ажэшка «Хам»)[3]. Некалькі разоў прыпыняла сваю кар’еру. Некалькі гадоў лекавалася пасьля атрыманьня траўмы, калі аўтобус тэатральнай трупы перавярнуўся пры вяртаньні з выязнога спэктаклю ў Воршы. Перанесла нэўрахірургічную апэрацыю[2].

У 1976 годзе атрымала ганаровую годнасьць заслужанай артысткі Беларускай ССР[4]. Пры гэтым, адмовілася ад пераходу на працу ў Маскву. У 1978 годзе на гастролях у Менску атрымала траўму, калі актор упусьціў яе з рук у аркестровую яму. У 1986 годзе прыпыніла працу яшчэ на 3 гады, калі сын Зьміцер атрымаў цяжкае кулявое раненьне ў войску. Стала сузаснавальніцай таварыства інвалідаў-калясачнікаў у Віцебску, старшынёй якога цягам 10 гадоў быў яе сын. Займалася стварэньнем рэабілітацыйнага аддзяленьня ў Доме вэтэранаў і інвалідаў у Віцебску, дзеля чаго закупілі трэнажоры і вырабілі станок на мясцовым заводзе. Прывезла ў Віцебск трэнажорны станок Дыкуля з Масквы. Па настаяньні сына вярнулася да выступаў у тэатры і сыграла ролю Эміліі Марці ў п’есе «Рэцэпт Макропуласа» на прапанову Мікалая Пінігіна. У хуткім часе сыграла ўлюбёную ролю Жанны д’Арк[2]. У 1990 годзе атрымала дыплём «За найлепшую жаночую ролю» на міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Бранску з нагоды ролі Франкі ў спэктаклі «Хам» паводле твораў Элаізы Ажэшкі[4].

У 2000—2008 гадох была сяброўкай Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі ад Віцебскай вобласьці[2]. У 2003 годзе ў Гомлі на тым самы фэстывалі атрымала паўторна дыплём за галоўную ролю ў п’есе «Кацярыны Іванаўна» Леаніда Андрэева. У 2004 годзе атрымала на міжнародным фэстывалі «Белая вежа» ў Берасьці дыплём «За найлепшую жаночую ролю» з нагоды ролі Ляўры ў спэктаклі «Бацька» Аўгуста Стрындбэрга[4]. Таксама выпусьціла кнігу ўспамінаў «Усё пражыць і каб сэрца не разьбілася». Да 2016 году сыграла звыш 60 роляў на памостках Коласаўскага тэатру ў Віцебску, у тым ліку Шарлоту ў «Вішнёвым садзе». Таксама выканала ролю Ганны Карпілавай у тэлефільме «Плач перапёлкі»[2].

Ролі рэдагаваць

Коласаўскі тэатар рэдагаваць

Беларусьфільм рэдагаваць

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Як ружа са сталёвым бляскам // Рэспубліка : газэта. — 23 красавіка 2004. — № 3514.
  2. ^ а б в г д е Вольга Камаркова. «Будзьце вышэйшымі за ўсе цяжкасьці і выпрабаваньні» // Газэта «Патрыёт» (Ушачы), 31 жніўня 2016 г. Праверана 16 студзеня 2022 г.
  3. ^ Акружная Сьвятлана Арцёмаўна // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 201. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  4. ^ а б в Сьвятлана Акружная верна служыць коласаўскай сцэне // Радыё «Спадарожнік», 23 студзеня 2017 г. Праверана 16 студзеня 2022 г.
  5. ^ а б в Н.П. Прынько. Акружная Сьвятлана Арцёмаўна. Актрыса, народная артыстка БССР // Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва, 2019 г. Праверана 16 студзеня 2022 г.
  6. ^ Сьвятлана Акружная. Акружная Сьвятлана Арцёмаўна. Актрыса, народная артыстка БССР // Коласаўскі тэатар, 2022 г. Праверана 16 студзеня 2022 г.
  7. ^ «Крыштальная Паўлінка» // Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, 2022 г. Праверана 16 студзеня 2022 г.