Мікалай Пінігін

беларускі рэжысэр

Мікала́й Мікала́евіч Піні́гін (нар. 6 жніўня 1957, Ізюм, Харкаўская вобласьць, цяпер Украіна) — беларускі тэатральны рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Мікалай Пінігін
Род дзейнасьці тэатральны рэжысэр
Дата нараджэньня 6 жніўня 1957(1957-08-06) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 6 жніўня 1957 году ў горадзе Ізюм (цяпер Харкаўская вобласьць, Украіна). У 1979 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту па спэцыяльнасьці «Рэжысура тэлебачаньня» (Уладзімера Маланкіна, Віктара Карпілава). У 1979—1980 гадох працаваў рэжысэрам на беларускім тэлебачаньні. У 1980—1982 гадох працаваў артыстам Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага (Менск). У 1982—1984 гадох на стажыроўцы ў якасьці рэжысэра ў Маскоўскім Малым тэатры. З 1985 году — рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. У 19851987 гадох выкладаў на катэдры «Майстэрства актора й рэжысуры» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1]. У 1995 годзе стажыраваўся ў парыскім тэатры Courant Fest. З 1998 году — рэжысэр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Жыў у Санкт-Пецярбургу. У сьнежні 2008 году прызначаны галоўным рэжысэрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Пастаўленыя спэктаклі

рэдагаваць
Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спэктакляў, сярод якіх

Узнагароды

рэдагаваць
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (за спэктакль «Тутэйшыя» Янкі Купалы, 1992)
  • тэатральная прэмія БСТД імя Еўсьцігнея Міровіча ў намінацыі «За найлепшую рэжысуру» (спэктакль «Ідылія» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, 1994, 1999)
  • «Чалавек году Беларусі» ў намінацыі «Сцэна» 1994 году[1].
  1. ^ а б Мікалай Пінігін. kupalauski.by. Праверана 9 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 9 верасьня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пінігін Мікалай // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць