Рэспубліка (газэта)

беларуская газэта

«Рэспубліка» — штодзённая ўрадавая газэта Беларусі, заснаваная ў Менску ў чэрвені 1991 году. Выдаецца на беларускай і расейскай мовах. Падае навіны аб дзейнасьці выканаўчай і заканадаўчай улады, гаспадарцы, мастацтве, навуцы, навучаньні і гульнях. Выходзіць з рубрыкамі: «Алімпія», «Дыялёг», «Званы госьць», «Падрабязнасьці», «Прамая лінія», «Што людзі пішуць» і «Яшчэ ня вечар». Публікуе пастановы ўраду Беларусі і распараджэньні прэм'ер-міністра. Мае пастаянныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках». Асобным накладам выдае «Весьці спажыўкаапэрацыі» (рас. Вести потребкооперации)[2]. Падпісны індэкс на Белпошце 63884.

«Рэспубліка»
Тып Штодзёньнік
Заснавальнік Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Уладальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Газэта «Советская Белоруссия»
Краіна
Галоўны рэдактар Анатоль Лемяшонак
Заснаваная 14 чэрвеня 1991 (33 гады таму)[1]
Палітыка урадавая
Мова Беларуская, расейская
Штаб-кватэра Менск, вул. Хмяльніцкага, д. 10а
ISSN 1991-5322
Афіцыйны сайт respublika.sb.by

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць