Барыс Луцэнка
Бары́с Луцэ́нка (16 верасьня 1937, Майкоп, РСФСР — 5 лютага 2020, Менск) — беларускі тэатральны рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтваў (1975), народны артыст Беларусі (1995).
Барыс Луцэнка | ||||
Бары́с Іва́навіч Луцэ́нка | ||||
Барыс Луцэнка на адкрыцьці арт-праекту «Разумны мэтал» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка 2014 году | ||||
Дата нараджэньня | 16 верасьня 1937 (87 гадоў) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Майкоп, Адыгейская аўтаномная вобласьць, Краснадарскі край, Расейская СФСР, СССР | |||
Дата сьмерці | 5 лютага 2020 (82 гады) | |||
Месца сьмерці | ||||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | ||||
Занятак | рэжысэр | |||
Месца працы | ||||
Гады дзейнасьці | З 1967-га | |||
Сябра ў | Беларускі саюз тэатральных дзеячаў[d] | |||
Узнагароды | | |||
IMDb | ID nm7767125 | |||
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 16 верасьня 1937 году ў Майкопе (Краснадарскі край, РСФСР)[1], у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне. Працаваў інжынэрам-тэхнолягам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатар, ставіў спэктаклі і адначасова граў на сцэне.
Па сканчэньні курсаў акторскага майстэрства пры Доме вэтэранаў у Рузе стаў рэжысэрам сызранскага тэатру. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 году выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2].
Чалец Праўленьня Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў[3].
У 1997 годзе ўзнагароджаны мэдалём Ф. Скарыны і адзначаны спэцыяльнай прэміяй прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне».
Памёр 5 лютага 2020 году ў Менску[4].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатар імя Я. Купалы, дзе паставіў шэраг запамінальных спэктакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» А. Карнейчука (1970), «Зацюканы апостал» А. Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972) і інш.
У 1973—1981 гадах — галоўны рэжысэр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатру імя М. Горкага. Паставіў «Макбет» У. Шэксьпіра (1974), «Трохграшовая опера» Б. Брэхта (1976), «Апошнія» М. Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979). Спэктаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» — пераможцы на міжнародным фэстывалі ў Вугоршчыне (1979).
У 1981—1982 гадах — рэжысэрам тэатру імя Я. Купалы. У 1982—1991 гадах — галоўны рэжысэр Тэатру-студыі кінаактору. Найбольш удалыя спэктаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» У. Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» А. Чарвінскага (абедзьве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Э. Олбі (1985), «Гамлет» У. Шэксьпіра (1988) і «Генэралы ў спадніцах» Ж. Ануя (1990).
У 1991—2007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага. У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Пэрыяд 2003—2004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опэра кампазытара А. Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах А. Пушкіна, спэктаклі «Перад захадам сонца» Г. Гауптмана і «Паведамленне Марыі» П. Кладэля.
Ставіў спэктаклі ў тэатрах Бэрліну, Вільні, Жэнэвы.
Зьняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982). На Рэспубліканскім тэлебачаньні ажыцьцявіў пастаноўку фільмаў-спэктакляў «Зацюканы апостал» (1982) і «Вяртаньне ў Хатынь» (1985).
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьУ пачатку 1990-х займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, быў у аргкамітэце Грамадзянскай партыі, якая пазьней перафарматавалася ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ганна Соўсь (12 сьнежня 2007) Б.Луцэнка: «Хачу заняцца сваёй творчасьцю» Культура. Радыё «Свабода». Праверана 18 верасьня 2010 г.
- ^ Луцэнка Барыс. Электронная энцыкляпэдыя «Slounik.org». Праверана 18 верасьня 2010 г.
- ^ Луценко Борис Иванович. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага. Праверана 18 верасьня 2010 г.
- ^ а б Памёр народны артыст Беларусі, тэатральны рэжысэр Барыс Луцэнка, Радыё Свабода, 5-02-2020
Літаратура
рэдагаваць- Уладзімер Арлоў. Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва // Культура : газэта. — 15 верасьня 2007. — № 37 (803).
- Луцэнка Барыс Іванавіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 377.
- Луцэнка Барыс Іванавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Мінск, 2003. Т. 2. С. 32-33.
- А. А. Каляда Луцэнка Барыс Іванавіч // Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады). — Менск: Бел. дзярж. акад. мастацтваў, 2005. — С. 30.