Круча

вёска ў Філатаўскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Кру́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Асьліку. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 364 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Круглага, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Слаўнае.

Круча
лац. Kruča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Філатаўскі
Насельніцтва: 364 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213197
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′38.7″ пн. ш. 29°32′42.4″ у. д. / 54.244083° пн. ш. 29.545111° у. д. / 54.244083; 29.545111Каардынаты: 54°14′38.7″ пн. ш. 29°32′42.4″ у. д. / 54.244083° пн. ш. 29.545111° у. д. / 54.244083; 29.545111
Круча на мапе Беларусі ±
Круча
Круча
Круча
Круча
Круча
Круча

Круча — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Кручу датуецца 1674 годам[a]. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У XVIII ст. Круча ўпамінаецца як мястэчка. На 1775 год тут было 7 дымоў[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Круча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1820 год у мястэчку было 35 двароў, на 1880 год — 62 двары, працавалі карчма і млын, штогод праводзілася 3 кірмашы. Праз Кручу праходзіў Віленскі паштовы тракт. На 1909 год — 95 двароў, пошта, фэльчарска-акушэрскі пункт, скарбовая вінная крама, крэдытнае таварыства, царкоўна-прыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Кручу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Круча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Кручу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 170 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1972 год у Кручы было 97 двароў, на 1997 год — 189, на 1998 год — 189. 21 сьнежня 2011 год у зьвязку зь ліквідацыяй Кручанскага сельсавету вёску перавялі ў склад Філатаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1820 год — 425 чал.; 1880 год — 430 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 222 чал., зь іх 18 праваслаўных, 10 каталікоў, 8 старавераў, 186 юдэяў[4]; 1909 год — 672 чал.; 1940 год — 620 чал.; 1972 год — 453 чал.; 1997 год — 473 чал.[5]; 1998 год — 500 чал.[6]; 1999 год — 505 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 364 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Кручы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Царква

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ НГАБ. Ф. 1875, воп. 1, спр. 6.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9
  4. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 170.
  5. ^ Шчарбатаў А. Круча // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 267.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 490.

Літаратура рэдагаваць