Асьлік
рака ў Беларусі
Асьлі́к, Асьліўка, Восьлік — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 66 км. Плошча водазабору 413 км². Выдатак вады ў вусьці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асьлік лац. Aślik | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Саньнікі |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 66 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,6 м³/с |
Плошча басэйну | 413 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Круча і Шапялевічы.
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Чарнаўка, Смародзіна
- Левы: Рутка
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саньнікаў Круглянскага раёну, упадае ў Друць каля вёскі Асаўцу Бялыніцкага раёну. Паўночная частка водазабору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўнінах.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 42.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 42.