Солы
Со́лы — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 1475 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.
Солы лац. Soły | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Сольскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1475 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231033 |
СААТА: | 4256849086 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′59″ пн. ш. 26°10′54″ у. д. / 54.51639° пн. ш. 26.18167° у. д.Каардынаты: 54°30′59″ пн. ш. 26°10′54″ у. д. / 54.51639° пн. ш. 26.18167° у. д. |
± Солы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Солы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
рэдагавацьВарыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Soły (7 верасьня 1458 году)[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Солы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як сяло Віленскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў шляхецкай уласнасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1849 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл, з 1870 году працавала расейская народная вучэльня.
На 1886 год у Солах існавалі валасная ўправа, касьцёл, сынагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 год — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873 годзе). У пачатку XX стагодзьдзя у мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Солы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У канцы 1917 году ў мястэчку адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў эўрапейскай гісторыі на шматлікія стагодзьдзі наперад: 4 сьнежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й арміяў на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэньне зь немцамі. Баявыя дзеяньні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 сьнежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 сьнежня — замірэньне падпісалі ўжо ў Берасьці, надаўшы дамове шырэйшы статус.
-
Стары касьцёл, 1896 г.
-
Нерэалізаваны праект касьцёла, 1848 г.
-
Рэалізаваны праект касьцёла, 1926 г.
-
Капліца на Жупранскай вуліцы, 1908 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Солы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1926—1934 гадох у мястэчку вялося будаваньне касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраваньні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.
У 1939 годзе Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2001 год тут было 594 двары. У 2000-я гады Солы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1915 г.
-
Раён чыгуначнай станцыі, 1917 г.
-
Чыгуначная станцыя Солы ў Дакурнішках, 1917 г.
-
Рынак, 1916 г.
-
Млын на Ашмянцы ў Дакурнішках, 1916 г.
-
Капліца, да 1930 г.
-
Новы касьцёл, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьЗабудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Першамайская вуліца | Віленская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Вакзальная вуліца |
Цэнтральная вуліца | Дворная вуліца |
Францішка Багушэвіча вуліца | Жупранская вуліца[7] |
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца могілкавая
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1926—1934)
- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл з боку апсыды
-
Касьцёл, фрагмэнт
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Касьцёл, хоры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 261.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Soły // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 70.
- ^ Дулеба Г. Солы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 387.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 80.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ^ Плян Солаў 1926 году
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.