Сольскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Сольскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Солы.

Сольскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Солы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 2553 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

25 чэрвеня 2008 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў усе населеныя пункты ліквідаванага Кушлянскага сельсавету — Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцьце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несьценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы — перададзеныя Сольскаму сельсавету[1].

Культура

рэдагаваць
  • дом-музэй Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны;
  • Сольскі цэнтральны Дом культуры;
  • Сольская сельская бібліятэка;
  • Кушлянскі цэнтральны Дом культуры;
  • Кушлянская сельская бібліятэка;
  • Валэйкавіцкі Дом фальклёру

Вайсковыя пахаваньні, памятныя знакі

рэдагаваць
  • мэмарыяльная дошка ў памяць аб падпісаньні расейска-нямецкага перамір’я ў сьнежні 1917 году, Солы;
  • брацкая магіла воінаў, загінуўшых у гады Першай сусьветнай вайны, Солы;
  • Памнік жаўнерам, загінуўшых у гады Першай сусьветнай вайны, Івашкаўцы;
  • брацкая магіла салдат, якія загінулі ў 1944—1945 гадах, Солы;
  • брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, в. Івашкаўцы;
  • сымбалічны помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у в. Стрыпуны, Кушляны, і Сьнігяны;
  • мэмарыяльная пліта на месцы пахаваньня байцоў РККА, аг. Кушляны.

Культавыя будынкі

рэдагаваць
  • касьцёл Маці Божай Ружанцовай, Солы, 1934 год:
  • царква Царственных страстацерпцаў, Солы Смаргонскага раёну (не тыпавы будынак).