Смольгава

вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Смо́льгава[1] (таксама Смо́льгаў[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Случы і Арэсы. Цэнтар Юшкавіцкага сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Любані.

Смольгава
лац. Smolhava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Юшкавіцкі
Насельніцтва: 414 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 223839
СААТА: 6234843031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 27.8° у. д. / 52.78333; 27.8Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 27.8° у. д. / 52.78333; 27.8
Смольгава на мапе Беларусі ±
Смольгава
Смольгава
Смольгава
Смольгава
Смольгава
Смольгава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Смольгаў — даўні фальварак гістарычнай Случчыны, месца нараджэньня паэта Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які зьвяртаўся да яго ў самым пачатку паэмы «Ян з роду Дубарог» — «О Радзіма Літва, о Айчына сьвятая» (падобна таму, як зьвяртаўся да роднай Наваградчыны Адам Міцкевіч у пралогу да паэмы «Пан Тадэвуш» — «О Літва, айчына мая!…»)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца ў 1582 годзе, у складзе Слуцкага княства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смольгава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[3].

У 1832 годзе ў Смольгаве нарадзіўся беларуска-польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля. У гэты час населены пункт фактычна складаўся з некалькіх частак: у сярэдзіне разьмяшчалася вёска Смольгава, у якой жылі сяляне; з абодвух яе бакоў, усходняга і заходняга, месьціліся паселішча чыншавай шляхты — засьценкі — Смольгаў Вялікі і Смальгавок адпаведна; на ўскраінах — усходняй і заходняй — месьціліся два фальваркі, якія зваліся таксама Смольгаў Вялікі і Смальгавок[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смольгава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

19 чэрвеня 2009 году цэнтар Юшкавіцкага сельсавету перанесьлі зь вёскі Юшкавічаў у Смольгава[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 506 чалавек
  • 2010 год — 414 чалавек

Славутасьці

рэдагаваць
  • Курганны могільнік (IX—XII стагодзьдзі), 0,3 км на поўнач ад усходняй ускраіны Смольгава, налева ад дарогі ў вёску Купнікі, урочышча Швэдзкія могілкі
  • Курганны могільнік (IX—XII стагодзьдзі), 0,4 км на поўнач ад заходняй ускраіны Смольгава, у лесе, побач з жывёлагадоўчай фэрмай[6]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 274.
  2. ^ Некрашэвіч-Кароткая Ж. Ідэнтыфікацыйныя дыспазіцыі ў старажытных наратывах як гетэрагеннае культурнае ядро: беларускі гісторыка-літаратурны дыскурс // Філалагічныя штудыі = Studia philologica, 2020. С. 74—75.
  3. ^ Jelski A. Smolgów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 904.
  4. ^ Міхалоўская С. У. Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў, Памяць. Любанскі раён, 2012 г.
  5. ^ «О переносе административно-территориального центра Юшковичского сельсовета». Решение Любанского районного Совета депутатов от 19 июня 2009 г. № 128(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 мая 2007 г. №578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»(недаступная спасылка)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць