Юшкавіцкі сельсавет
Ю́шкавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Смольгава.
Юшкавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смольгава |
Дата ўтварэньня | 2 студзеня 1925 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Юшкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Юшкавічы. 21 кастрычніка 1924 году перайменаваны ў Смольгаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Смольгава. 2 студзеня 1925 году сельсавету вярнулі ранейшую назва, цэнтар — вёска Юшкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі.
Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. У 1971 годзе скасаваны хутары Камяжышча і Яромічы[1].
19 чэрвеня 2009 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Юшкавічы ў вёску Смольгава[2].
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1332 чалавекі[3], зь іх 94,7% — беларусы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 16 верасьня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ^ «О переносе административно-территориального центра Юшковичского сельсовета». Решение Любанского районного Совета депутатов от 19 июня 2009 г. № 128(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 409.