Сабор Сьвятой Тройцы (Хоцімск)
храм | |
Сабор Сьвятой Тройцы
| |
2014 год
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Хоцімск |
Адрас | вул. Кірава, д. 24[1] |
Каардынаты | 53°24′35″ пн. ш. 32°34′58″ у. д. / 53.40972° пн. ш. 32.58278° у. д.Каардынаты: 53°24′35″ пн. ш. 32°34′58″ у. д. / 53.40972° пн. ш. 32.58278° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Магілёўская[2] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | шатровы |
Аўтар праекту | Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі[d] |
Заснавальнік | прыход Сьвятой Тройцы |
Дата заснаваньня | Травень 1873 |
Будаваньне | 1861—1873 гады |
Асноўныя даты: | |
Будынкі: | |
Прыбудоўкі | 2: Казанскай іконы Багародзіцы, Мікалая Цудатворцы |
Апошні плябан | Кірыл (Бадзіч)[3] |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Сьвятой Тройцы | |
Сабор Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Сабо́р Сьвято́й Тро́йцы — хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, адчынены ў траўні 1873 году ў Хоцімску (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь).
Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. У ХХ стагодзьдзі прызнаны помнікам гісторыі 2-й паловы XIX ст. і ўлучаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Ёсьць творам архітэктуры эклектыкі часоў Расейскай імпэрыі (мураўёўкі).
Гісторыя
рэдагаваць11 чэрвеня 1861 году ў Хоцімску (Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня) заклалі сабор. У траўні 1873 году на Пяцідзясятніцу магілёўскі архіяпіскап Яўсевій асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Тройцы, а яго прыбудовы ў гонар Казанскай іконы Багародзіцы і Мікалая Цудатворцы. У 1938 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор, спалілі іконы ў двары райвыканкаму і разбурылі званіцу. Будынак прыстасоўвалі пад банк, школу мэханізаваньня, збожжасховішча і Дом культуры Хоцімскага раёну[4].
У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі аднавіць набажэнствы ў саборы. У 1943 годзе яго пераўтварылі ў бастыён, але набажэнствы працягнулі ў драўлянай капліцы на могілках. Пасьля Нямецка-савецкай вайны будынак пераўтварылі ў збожжасховішча. У 1954 годзе яго аддалі пад Дом культуры Хоцімскага раёну (Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР). У 1990 годзе архімандрыт Кірыл (Бадзіч) сабраў звыш 8750 подпісаў прыхаджанаў за вяртаньне сабору[5]. У 1992 годзе сабор вярнулі прыходу. Прыхаджане пабудавалі 2 званіцы і аднавілі вежы купалоў. У 2004 годзе для сабору ў Хоцімску адлілі звон вагой 1280 кг[4]. У 2011 годзе пры саборы заснавалі штогадовы нацыянальны фэстываль званарства «Хоцімскія перазвоны»[6]. На 2013 год пры саборы працавала школа і духоўная гімназія на 170 дзяцей[5].
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сярэдзінную крыжовую кампазыцыю. Да кубападобнага сярэдзіннага абсягу далучаныя аднолькавыя абсягі бакавых прыбудоваў і прытвору, паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Крылы сабору накрытыя пакатымі 2-схільнымі дахамі. Цыбулепадобныя купалы на шатрах 8-гранных барабанаў завяршаюць куты і 4-схільны дах асноўнага абсягу, шацёр званіцы. Атынкаваныя фасады аперазаныя прафіляваным карнізам, крапаваныя аркатурнымі фрызамі, надваконнымі броўкамі і арачнымі нішамі. Малітоўная заля падзяляецца на 3 нэфы 4-ма магутнымі пілёнамі, на якія празь ветразевыя скляпеньні абапіраецца 8-гранны сьветлавы барабан з купалам. Нэфы, прыбудовы і рызьніцы перакрытыя крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі, апсыда — конхай. Перад саборам месьціцца 3-арачная брама[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты (рас.) // Сабор Сьвятой Троіцы ў Хоцімску, 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.
- ^ Клімавіцкае дабрачыньне (рас.) // Магілёўская япархія, 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.
- ^ Духавенства (рас.) // Сабор Сьвятой Троіцы ў Хоцімску, 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Гісторыя (рас.) // Сабор Сьвятой Тройцы ў Хоцімску, 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Нэлі Зігуля. У госьці — да бацюшкі // Зьвязда : газэта. — 16 лістапада 2013. — № 216 (27581). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- ^ Фэстываль званарства (рас.) // Сабор Сьвятой Тройцы ў Хоцімску, 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.
- ^ Анатоль Кулагін. Сьвята-Траецкі сабор (Хоцімскі раён) // Праваслаўныя храмы Беларусі / рэд. Генадзь Пашкоў, Людміла Календа. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 653 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0389-4
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000538 |
- Царква Сьвятой Тройцы, Хоцімск // Партал «Radzima.org», 2018 г. Праверана 16 сакавіка 2020 г.