Бастыён
Бастыён (па-лацінску: bastillio; па-француску: bastion; па-анґельску: bastion) — выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцікутная, серпавідная ці ромбавідная). На бастыёне разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных курцінаў і бастыёнаў.

Гісторыя разьвіцьця Рэдагаваць
Лічыцца, што першым вядомым архітэктарам, які распрацоўваў форму паліганальнага бастыёна і першы ўжыў яе на практыцы ў сваіх раньніх кастэлях у Броліё (1484) і Цівіта Кастэляна (1494) быў флярэнцінец Джуліяна да Сангала. Але першыя яго бастыёны заставаліся паліганальнымі па форме, тоеснымі цыліндрычным больвэркам ці бастэям. Істотнай іх асаблівасьцю стаў караблепадобны вынас у бок зьнешняга вугла кастэлі. У 1503 годзе ў збудаванай ім цытадэлі Арэца бастыёны набываюць больш выразную форму, сэрцападобную форму. З 1524 году бастыёны распаўсюдзіліся па ўсёй паўднёвай Італіі і Сіцыліі, якія знаходзіліся пад пагрозай турэцкага нападу.
Прыкладна зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя італьянскія напрацоўкі ў фартыфікацыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца на астатняй тэрыторыі Эўропы. У 1529 годзе пачата ўзьвядзеньне сыстэмы якасна новых абарончых умацаваньняў вакол Дрэздэну. У 1547 годзе Вена ў стане надзвычай высокай небясьпекі турэцкага нападу атрымлівае ланцуг бастыённых умацаваньняў італьянскага ўзору.
Выгляд Рэдагаваць
Бастыёны сталі галоўным элемэнтам ва ўзьніклай аднайменнай бастыённай сыстэме фартыфікацыі. Эвалюцыя бастыёнаў ішла адпаведна разьвіцьцю фартыфікацыйных школ:
- у стараіталіянскай сыстэме — абмураваныя вузкія тупакутныя,
- у новаітальянскай — востракутныя абмураваныя,
- у галяндзкай — пашыраныя земляныя тупакутныя і г. д.
Структура Рэдагаваць
Тыповы бастыён меў два бакі — фасы, што былі зьвернутыя ў напульны бок, два больш вузкія флянкі былі скіраваныя ў бок сумежных курцінаў і бастыёнаў, з асноўнай курцінай бастыён злучаўся шыяй або горжай. Унутры ў італьянскіх школах бастыёны былі казэматаваныя. Фасы двух бастыёнаў і курціна між імі старалі г. зв. бастыённы фронт.
Глядзіце таксама Рэдагаваць
Літаратура Рэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Бастыён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў