Марцыян Трызна
Марцыян Трызна (? — 17 траўня або 2 жніўня 1643) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падканцлер вялікі літоўскі (ад 1641).
![]() Марцыян Трызна, невядомы мастак 1643 | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1598 |
Памёр | 17 траўня 1643 або каля ліпень 1643 |
Пахаваны | |
Род | Трызны |
Бацькі | Рыгор Трызна[d] Раіна Сапега[d] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў гербу «Газдава», сын Рыгора і невядомай з Сапегаў. Брат Паўла Пятра, Гедэона Міхала і Мікалая. Паводле К. Нясецкага добра валодаў грэцкай мовай[1].
Канонік віленскі (ад 1620), адначасна пісар духоўны літоўскі (1628—1641), пробашч троцкі, геранёнскі, рэфэрэндар духоўны літоўскі (1631—1641), біскуп-каад’ютар віленскі (ад 1638), біскуп-суфраган беларускі (ад 1639)[2].
У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктаваньня Статуту Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складаньні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 траўня або 2 жніўня 1643. Пахавалі біскупа, згодна зь яго апошняй воляй, у касьцёле бэрнардынаў у Берасьці.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Трызны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 674.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0