Станіслаў Нарушэвіч (сын Крыштапа)
Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 траўня 1650) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (з 1630) і рэфэрэндар свецкі вялікі літоўскі (1642—1650).
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1610 |
Памёр | 27 траўня 1650 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Крыштап Нарушэвіч Альжбета з Шымковічаў |
Жонка | Ганна з Сапегаў |
Дзеці | Канстанцыя, Яна Тэадора |
Трымаў Лідзкае (1629—1646), і Навадворскае староствы (з 1630).
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Крыштапа, падскарбія вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шымковічаў. Меў братоў Яна і Аляксандра Крыштапа.
У 1622 навучаўся ўва ўнівэрсытэце Інгальштата (Нямеччына). Служыў пры двары Жыгімонта Вазы. Абіраўся паслом на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава Вазы), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары[1].
Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі. У шлюбе меў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла сьпярша за кашталяна смаленскага Яна Ісайкоўскага, а потым за гетмана польнага літоўскага Яна Агінскага. Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) па сваёй маці (тая зрабілася адной з спадкаемніц памерлага ў 1656 родзіча Казімера Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0