Гервазі Людвік Аскерка

Гервазі Людвік Аскерка (17001771) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (17481764) і рэфэрэндар вялікі літоўскі1764).

Гервазі Людвік Аскерка

Герб «Мурдэліё»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1700
Памёр 1771
Род Аскеркі
Бацькі Антоні Аскерка
Соф’я з Календаў
Жонка Тэрэза з Тызэнгаўзаў
Дзеці Людвік, Ігнаці, Караль Гервазі, Канстанцыя Марыя, Караліна Элеанора, Анэля Ганна

Трымаў Мазырскае староста1724).

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Антонія, кашталяна наваградзкага, і Соф’і з Календаў. Меў братоў Рафала Алаіза, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

У 1697 атрымаў урад чашніка, а ў 1713 — маршалка мазырскага. Абіраўся паслом на соймы 1724, 1726, 1733 (надзвычайны), 1733 (канвакацыйны), 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1760, 1764, 1766. У 1733 як абраны палкоўнік Мазырскага павету падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага. Браў актыўны ўдзел у барацьбе пасэсараў «нойбурскіх уладаньняў» супраць Радзівілаў. У 1737 абіраўся дэпутатам і быў кандыдатам на пасаду маршалка Галоўнага Трыбуналу, але зрабіўся маршалкам Скарбовага трыбуналу.

З пачатку 1740-х супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Разам з ковенскім гродзкім старостам Сымонам Сіруцем дапамог Сапегам атрымаць большасьць на рускай кадэнцыі Галоўнага Трыбуналу (1742). Перад Трыбуналам 1743 лічыўся супольным кандыдатам Чартарыйскіх і Сапегаў на пасаду маршалка. Дапамог лоўчаму Міхалу Антонію Сапегу ў абраньні дэпутатам у Мазыры і трыбунальскім маршалкам. У канцы жніўня 1743 Чартарыйскія перад спробай стварэньня антыкаралеўскага рокаша ў Літве сабралі на нараду ў Воўчыне сваіх прыхільнікаў, сярод якіх быў і Г. Л. Аскерка. У 1747 разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду маршалка Трыбуналу 1748. Карыстаўся нават падтрымкай непрыхільных яму Радзівілаў, але адмовіўся дамагацца пасады[1].

Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх у рэформе дзяржаўнага ладу. Сярод іх прыхільнікаў знаходзіўся і па разрыве Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У траўні 1764 быў паслом Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ у Пецярбург для забесьпячэньня расейскай падтрымкі Чартарыйскім і іхнаму кандыдату на сталец — Станіславу Аўгусту Панятоўскаму[2]. У 1768 выступаў супраць запрашэньня расейскіх войскаў, супраць Барскай канфэдэрацыі.

Ажаніўся з Тэрэзай, дачкой пісара вялікага літоўскага Міхала Бэнэдыкта Тызэнгаўза. У шлюбе меў сыноў Людвіка, Ігнація і Караля Гервазія, дачок Канстанцыю Марыю (жонка канюшага вялікага літоўскага Дамініка Александровіча), Караліну Элеанору (жонка старосты жамойцкага Антонія Гелгуда), Анэлю Ганну (жонка Яна Зялінскага).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мацук А. Аскерка Гервазы Людвік // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 43.
  2. ^ Пазднякоў В. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 257.

Літаратура рэдагаваць